Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 2,3 тысячы фураў і 860 легкавікоў: як на мяжы Беларусі з краінамі ЭЗ вырасьлі чэргі


Машыны на беларуска-польскай мяжы. Архіўнае фота
Машыны на беларуска-польскай мяжы. Архіўнае фота

А 10-й гадзіне раніцы 9 траўня ў чэргах на межах Беларусі з краінамі Эўразьвязу стаялі 2310 фураў, 860 легкавых аўтамабіляў і 75 аўтобусаў, паведамляе Памежны камітэт Беларусі.

А 10-й гадзіне раніцы 8 траўня ў чэргах на межах Беларусі з краінамі Эўразьвязу стаялі 2310 фураў, зь іх:

  • 850 фураў у пункце пропуску Казловічы — Кукурыкі (Польшча),
  • 620 фураў на памежным пераходзе Каменны Лог — Меднікі (Літва),
  • 410 фураў на памежным пераходзе Беняконі — Салечнікі (Літва),
  • 430 у пункце пропуску Грыгораўшчына — Патэрніекі (Латвія).

Дзень таму, а 10-ай раніцы 8 траўня чарга была меншай — 2130 фураў, але ўжо тады Памежны камітэт Беларусі паведамляў пра рост чэргаў у параўнаньні з папярэднімі днямі.

Растуць і чэргі легкавога транспарту. Учора на 10-ю раніцы ў чэргах на мяжы з краінамі Эўразьвязу стаяла чарга ў 610 аўтамабіляў, на 10.00 9 траўня легкавікоў у чарзе было 860 легкавікоў, зь іх:

  • 400 — у пункце пропуску Берасьце — Цярэспаль (Польшча),
  • 180 — Беняконі — Салечнікі (Літва),
  • 160 — Каменны Лог — Меднікі (Літва),
  • 120 — Грыгораўшчына — Патэрніекі (Латвія).

Чарга з аўтобусаў — толькі на мяжы з Польшчай (на 10-ю раніцы 9 траўня ў чарзе стаялі 75 аўтобусаў).

Чэргі на межах Беларусі з краінамі Эўразьвязу ўтварыліся праз тое, што ўрады Польшчы, Латвіі і Літвы закрылі большасьць памежных пераходаў. Адбылося гэта пасьля таго, як зь беларускай тэрыторыі фіксаваліся шматлікія нелегальныя пераходы мяжы. Наступствы мігранцкага ціску з боку ўладаў Беларусі, а таксама іх саўдзел у вайне Расеі супраць Украіны сталі прычынай разгляду закрыцьця памежных пунктаў і ўхваленьня такіх рашэньняў.

Закрыцьцё пераходаў на мяжы Польшчы і Беларусі. Што варта ведаць

  • У ліпені 2021 году Аляксандар Лукашэнка заявіў, што з прычыны санкцыяў Беларусь больш ня будзе стрымліваць нелегальную міграцыю ў краіны Эўразьвязу. Польшча стала адной з краін, куды кінуліся патокі мігрантаў. Рэагуючы на крызіс, Польшча, як і Літва, пачала будаваць сьцяну на мяжы зь Беларусьсю, а 9 лістапада 2021 году закрыла пераход Кузьніца Беластоцкая — Брузгі.
  • У Варшаве абвінавацілі рэжым Лукашэнкі ў арганізацыі нелегальнай міграцыі ў краіны Эўразьвязу з тым, каб шантажаваць краіны ЭЗ і патрабаваць зьняцьця санкцый. Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі выказаў упэўненасьць, што сцэнар «гібрыднай агрэсіі» супраць Эўразьвязу быў распрацаваны Менскам не самастойна, а ў шчыльнай супрацы з Масквой.
  • 9 лютага 2023 году міністар унутраных спраў Польшчы Марыюш Каміньскі заявіў аб рашэньні закрыць памежны пераход Баброўнікі — Бераставіца, пачынаючы з 10 лютага. Гэта стала адказам Польшчы на палітычны прысуд журналісту Анджэю Пачобуту, актывісту польскай нацыянальнай меншасьці ў Беларусі. Яму прысудзілі 8 гадоў калёніі.
  • Усяго на беларуска-польскай мяжы 6 пунктаў пропуску. З 10 лютага 2023 году зь іх толькі адзін адкрыты для легкавікоў і адзін для грузавікоў, у Берасьці.
Памежныя пераходы на мяжы Беларусі і Польшчы. Інфаграфіка
Памежныя пераходы на мяжы Беларусі і Польшчы. Інфаграфіка
  1. Берасьце (Тэрэспаль з польскага боку) — дзейнічае толькі для легкавікоў;
  2. Казловічы (Кукурыкі) — праезд дазволены толькі грузавым аўтамабілям;
  3. Брузгі (Кузьніца Беластоцкая)— закрыты ў 2021 годзе;
  4. Бераставіца (Баброўнікі), — закрыты з 10 лютага 2023;
  5. Пясчатка (Полаўцы) — не функцыянуе зь ініцыятывы польскага боку;
  6. Дамачава (Славатычы) — не функцыянуе зь ініцыятывы польскага боку.
  • Каля Горадні працягвае працу памежны пункт зь Літвой «Прывалка — Райгардас». Ён знаходзіцца блізка да мяжы з Польшчай.
  • На прэс-канфэрэнцыі ў Брусэлі 10 лютага прэм’ер-міністар Польшчы адзначыў, што ў Варшаве разглядаюць варыянт закрыцьця астатніх двух пераходаў на мяжы зь Беларусьсю. Ён заявіў, што да Беларусі «інструмэнтальна ставяцца» расейцы і Крэмль, і гэта складае вялікую пагрозу Польшчы і Ўкраіне.
  • Перад закрыцьцём памежнага пераходу ў Баброўніках там затрымалі сама меней 12 мытнікаў. Гаворка, магчыма, ідзе пра хабарніцтва. Пра гэта паведаміла Gazeta Wyborcza. Інфармацыю аб затрыманьні мытнікаў выданьне атрымала ў ноч на 11 лютага, ужо пасьля закрыцьця памежнага пераходу.
  • 13 лютага Памежны камітэт Беларусі паведаміў, што колькасьць аўтамабіляў за першыя выходныя пасьля закрыцьця Баброўнікаў на іншых пераходах павялічылася на 16%.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG