Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве пачалося датэрміновае галасаваньне на выбарах прэзыдэнта


Выбары прэзыдэнта Літвы ў 2019 годзе. Архіўнае фота
Выбары прэзыдэнта Літвы ў 2019 годзе. Архіўнае фота

За пасаду прэзыдэнта ў Літве змагаюцца восем кандыдатаў.

У Літве пачалося датэрміновае галасаваньне на выбарах прэзыдэнта і рэфэрэндуме аб легалізацыі двайнога грамадзянства.

За пасаду прэзыдэнта ў Літве змагаюцца восем кандыдатаў:

  • дзейны прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа,
  • дэкан юрыдычнага факультэту Ўнівэрсытэту Вітаўта Вялікага Дайнюс Жалімас,
  • дзейная прэм’ер-міністарка Інгрыда Шыманіце,
  • адвакат Ігнас Вегеле,
  • колішні міністар абароны Літвы Гедрымас Эглінскас,
  • лідэр Партыі працы Андрус Мазуроніс,
  • доктар Эдуардас Вайткус,
  • лідэр партыі «Зара Нёмана» Рэмігіюс Жэмайтайціс.

Асноўны дзень выбараў прэзыдэнта Літвы – 12 траўня. Другі тур, калі ён спатрэбіцца, адбудзецца 26 траўня.

Адначасова з выбарамі праходзіць і рэфэрэндум аб легалізацыі двайнога грамадзянства. Прапануюць дазволіць двайное грамадзянства ў выпадку, калі чалавек мае грамадзянства дружалюбнай Літве краіны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG