Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія спыняе штрафную працэдуру супраць Польшчы


Пратэст у Варшаве супраць судовай рэформы. Ліпень 2017 году
Пратэст у Варшаве супраць судовай рэформы. Ліпень 2017 году

Новы ўрад Польшчы выканаў патрабаваньні ЭЗ у сфэры свабоднага правасудзьдзя, заявілі ў Брусэлі. У Польшчы больш няма рызыкі сур’ёзных парушэньняў у галіне вяршэнства закону, заявіла Эўракамісія. Пра гэта інфармуе DW.

Эўрапейская камісія спыніць разгляд адносна Польшчы, пачаты больш за шэсьць гадоў таму з прычыны канфлікту ў сувязі з польскай рэформай правасудзьдзя. У Польшчы «больш няма яўнай рызыкі сур’ёзных парушэньняў у галіне вяршэнства закону», заявіла Эўракамісія 6 траўня.

Кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен напісала ў сацсетцы X пра пачатак «новай главы для Польшчы». Яна павіншавала польскага прэм’ер-міністра Дональда Туска і ягоны ўрад «з гэтым важным прарывам». «Гэта вынік упартай работы Польшчы і рашучых намаганьняў па правядзеньні рэформаў», — дадала яна.

  • Прапанову Эўракамісіі спыніць працэдуру адносна Польшчы міністры па справах Эўропы краін — сябраў ЭЗ абмяркуюць на сустрэчы ў Люксэмбургу 21 траўня.
  • Пасьля гэтага Эўракамісія канчаткова спыніць працэдуру ў адносінах да Польшчы.
  • Тады Вугоршчына застанецца адзінай краінай, адносна якой вядзецца працэс па артыкуле 7 Дамовы аб Эўрапейскім Зьвязе.
  • У ліпені 2017 году прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў законапраект, прыняты кіруючай партыяй «Права і справядлівасьць» (PiS), які даваў міністру юстыцыі права наймаць і звальняць кіраўнікоў судоў агульнай юрысдыкцыі ў краіне.
  • Пляны партыі «Права і справядлівасьць» рэфармаваць судовую сыстэму вывелі дзясяткі тысяч пратэстоўцаў на вуліцы ў гарадах Польшчы і выклікалі занепакоенасьць у Эўрапейскім Зьвязе і Вашынгтоне.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG