Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзьдзя Шмыт, які зьбег у Беларусь, меў доступ да сакрэтнай інфармацыі, — польскі журналіст


Каляж: Судзьдзя Шмыт дае прэс-канфэрэнцыю ў Менску; журналіст Міхал Кацэвіч
Каляж: Судзьдзя Шмыт дае прэс-канфэрэнцыю ў Менску; журналіст Міхал Кацэвіч

Польскі судзьдзя Томаш Шмыт зьбег у Беларусь і выступіў з заявамі ў падтрымку беларускіх уладаў. Што стаіць за гэтай гісторыяй? Пра гэта разважае журналіст тэлеканалу «Белсат» Міхал Кацэвіч.

Глядзіце размову на відэа цалкам

Тут фрагмэнты інтэрвію

  • Пра судзьдзю Томаша Шмыта мы пакуль ведаем тое, што ён быў фігурантам вядомага ў Польшчы скандалу два гады таму. Ён быў у групе судзьдзяў, прыхільных да тагачаснай кіруючай партыі «Права і справядлівасьць», якія арганізавалі сетку інтэрнэт-троляў. Яны абвінавачвалі ў розных рэчах тых судзьдзяў, якія былі нязгодныя з адміністрацыйнай і судовай рэформай, якую ладзіў тагачасны ўрад.
  • Мы можам здагадвацца, што сёньняшнія падзеі — гэта наступствы апэрацыі беларускіх спэцслужбаў. Я лічу, што яны пачалі яе ўжо даўно. Ня ведаю, ці злавілі судзьдзю Шмыта на нечым, ці гэта былі грошы, ці нейкія ягоныя амбіцыі, прэтэнзіі да Польшчы.
  • Гэта ня быў судзьдзя высокага ўзроўню, але ён меў доступ да сакрэтнай інфармацыі. Я даведаўся, што ў хуткім часе Шмыт меўся весьці ў судзе справы, зьвязаныя з польскімі спэцслужбамі і абаронай інфармацыі. Калі не памыляюся, на 16 траўня ў яго была заплянаваная першая такая справа. Да таго ж ён меў доступ да розных судовых базаў дадзеных.
  • Незалежна ад ягонай матывацыі, судзьдзю Шмыта можна назваць здраднікам. Цяпер мы ўжо жывём у рэаліях «халоднай вайны». Рэжым у Беларусі можа называць здраднікамі тых людзей, якія зьбеглі на Захад, хоць беларускі народ можа лічыць інакш. Але калі мы ўпэўненыя ў сваіх каштоўнасьцях, дык нельга параўноўваць з гэтым пераход на аўтарытарны бок, які вядзе вайну ва Ўкраіне.
  • Для Польшчы расколы ў залежнасьці ад палітычных прыхільнасьцяў — рэч тыповая. Але ў гэтай сытуацыі спрэчкі хутчэй будуць не пра сам учынак судзьдзі Шмыта. Думаю, што цяперашні ўрад будзе казаць: «Паглядзіце, гэта ж прыхільнікі ранейшай улады!» А прыхільнікі былога ўраду партыі «Права і справядлівасьць» будуць казаць, што гэта не яны вінаватыя, што гэта адзінкавы выпадак.
  • Польскі салдат Эміль Чэчка, які ў 2021 годзе зьбег у Беларусь і казаў рэчы, падобныя да тых, што цяпер кажа судзьдзя Шмыт, празь некалькі месяцаў, у сакавіку 2022 году, скончыў самагубствам у Менску. Ёсьць шмат пытаньняў пра тое, як ягоны лёс скончыўся насамрэч.
  • Пакуль што Шмыт вельмі важны для беларускіх спэцслужбаў. Думаю, што цяпер ён будзе выступаць на сэрыі прэс-канфэрэнцый, будзе зоркай беларускай і, магчыма, расейскай тэлевізіі. Калі ён перастане быць карысным, дык ягоны сьвет, хутчэй за ўсё, стане абмежаваны адным горадам у Беларусі. Ён будзе пад поўным кантролем беларускіх спэцслужбаў.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG