Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Газпром» зазнаў рэкордныя страты ад прыпыненьня паставак у Эўропу


Лягатып Газпрому
Лягатып Газпрому

Расейскі газавы манапаліст «Газпром» даў справаздачу аб першых за 25 гадоў стратах паводле міжнародных стандартаў фінансавай справаздачнасьці.

За 2023 год карпарацыя страціла 629 мільярдаў рублёў (каля $6,8 млрд). Прычынай стала рэзкае скарачэньне паставак у Эўропу.

Другога траўня «Газпром» апублікаваў справаздачнасьць групы кампаній, што ўваходзяць у яго склад, за 2023 год. Выручка скарацілася на 27% у параўнаньні зь мінулым годам, пераважна за кошт газавага бізнэсу (-43%). Продажы нафты на ўнутраным і вонкавым рынках упершыню перавысілі продажы газу.

Пры гэтым кампаніі практычна не ўдалося скараціць выдаткі, а капітальная іх частка вырасла амаль на 10%. Акрамя таго, у Расеі карпарацыі прыйшлося заплаціць больш падаткаў з прычыны іх павелічэньня.

Паводле разьлікаў газэты «Коммерсантъ», у 2023 годзе карпарацыя зьнізіла трубаправодны экспарт у Эўропу больш як у 2,5 раза, да 24 млрд кубамэтраў, супраць 62 мільярдаў у 2022 годзе. Пастаўкі вядуцца праз Украіну і Турэччыну. Продажам у Кітай іх кампэнсаваць не ўдалося.

Страты карпарацыі апынуліся прыкметна вышэйшымі за чаканьні аналітыкаў, вынікае з матэрыялу «РБК інвэстыцыі». Значна ніжэй за чаканую аказаўся і аб’ём прыбытку да вылічэньня падаткаў (EBITDA).

У кастрычніку 2023 году ў выступе на форуме «Расейскі энэргетычны тыдзень» прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што карпарацыя «адчувае сябе ўпэўнена, спакойна, спраўляецца», нягледзячы на зьніжэньне паставак і даходаў. Лічбы, аднак, сьведчаць пра іншае.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG