Дата дня
1 траўня 1879 году ў вёсцы Задзвеі Наваградзкага павету (сучасны Баранавіцкі раён) нарадзіўся Янка Серада, беларускі грамадзкі і палітычны дзеяч, пэдагог, публіцыст, першы Старшыня Рады БНР.
Янка Серада ўдзельнічаў у беларускім нацыянальна-вызваленчым руху з 1917 году, быў старшынёй Усебеларускага зьезду. Пад ягоным кіраўніцтвам Рада БНР на пасяджэньні ў ноч з 24 на 25 сакавіка 1918 году бальшынёй галасоў прыняла Трэцюю Ўстаўную грамату, у якой абвяшчалася незалежнасьць БНР.
22 ліпеня 1918 году сфармавалі Ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі на чале зь Янкам Серадой.
У адрозьненьне ад іншых кіраўнікоў БНР Серада не пакінуў Беларусі. У 1930 ён быў арыштаваны паводле абвінавачаньня ва ўдзеле ў «Саюзе вызваленьня Беларусі» і сасланы ў Яраслаўль на 5 гадоў. У 1941 годзе яму вынесьлі паўторны прысуд —10 гадоў пазбаўленьня волі. Янка Серада памёр у 1943 годзе ў нявысьветленых абставінах.
Дзень у гісторыі
1710 — напярэдадні адыходу з Полацку салдаты расейскага цара Пятра I узарвалі раней зачынены і ператвораны на парахавы склад Сафійскі сабор.
1832 — расейскі імпэратар Мікалай I сваім рэскрыптам закрыў Віленскі ўнівэрсытэт.
1840 — У Вялікай Брытаніі зьявіліся першыя ў сьвеце паштовыя маркі (з профілем каралевы Вікторыі).
1966 — адбыўся апошні выступ легендарнага брытанскага гурту The Beatles.
1969 — быў заснаваны Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Францішка Скарыны.
2004 — Да Эўрапейскага Зьвязу далучыліся 10 дзяржаваў: Вугоршчына, Кіпр, Латвія, Літва, Мальта, Польшча, Славаччына, Славенія, Чэхія і Эстонія.
У гэты дзень нарадзіліся
1555 — Соф’я Слуцкая, рэлігійная дзяячка Вялікага Княства Літоўскага, асьветніца, беларуская праваслаўная сьвятая.
1894 — Іван Ермачэнка, беларускі палітычны дзеяч. У 1925 годзе разам са старшынём Рады БНР Пётрам Крачэўскім, Васілём Захаркам, Тамашом Грыбам не прызнаў рашэньняў Бэрлінскай Другой Усебеларускай канфэрэнцыі, дзе аб’явілі пра роспуск Ураду БНР.
1922 — Алесь Салавей, беларускі паэт.
1930 — Алесь Петрашкевіч, беларускі драматург, пісьменьнік, кандыдат гістарычных навук.
193я — Алег Лойка, паэт, пісьменьнік, літаратуразнавец.
1980 — Юрась Юркевіч, грамадзкі дзеяч беларускай дыяспары, дасьледчык гісторыі Беларусі.
1981 — Аляксандар Глеб, беларускі футбаліст.
У памяці
1904 — Антанін Леапольд Дворжак, чэскі кампазытар.
1986 — Сьцяпан Александровіч, беларускі пісьменьнік, літаратуразнавец, крытык і краязнавец.
Форум