Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчыя знайшлі былую палітзьняволеную за мяжой, каб паведаміць пра завядзеньне супраць яе новай справы


Ганна Вішняк, архіўнае фота
Ганна Вішняк, архіўнае фота

Былая палітзьняволеная Ганна Вішняк расказала Свабодзе, што беларускія сьледчыя знайшлі яе за мяжой па нумары, вядомым абмежаванай колькасьці людзей, паведамілі пра завядзеньне новай крымінальнай справы супраць яе і цікавіліся, калі яна плянуе вяртацца ў Беларусь.

Ганна Вішняк адзначыла, што 26 студзеня ад журналістаў даведалася, што на сайце Генпракуратуры Беларусі зьявіўся артыкул пра завядзеньне новай крымінальнай справы і «ў апісаньні было пра яе», а праз тры месяцы ёй у мэсэнджар Viber напісала сьледчая Кастрычніцкага раённага аддзелу Сьледчага камітэту па Менску Вікторыя Любіч.

Сьледчая паведаміла, што супраць Ганны ў Беларусі завялі новую крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 361-4 КК. Дадала, што ёй вядома, што Ганна знаходзіцца за мяжой, і спытала, калі тая мае намер вяртацца ў Беларусь, бо зь яе ўдзелам «неабходна правесьці шэраг сьледчых дзеяньняў».

«Мінула 3 месяцы, і сьледчая напісала ў Viber на польскі нумар, аформлены на пашпарт грамадзяніна іншай краіны. Але паколькі гэтым нумарам я карысталася, але амаль нікому не раздавала, рэальна ўсе, хто ведаў нумар, — у сьпісе званкоў, і гэта менш за 10 чалавек... Нумар яны ўзялі на допыце ў маці, найверагодней», — расказала Ганна Вішняк.

Паводле Ганны Вішняк, сьледчыя тады трымалі ў руках тэлефон маці, а неўзабаве пасьля гэтага Ганна выявіла ўваход з кампутара на менскіх ІР у Telegram-акаўнты ейнае маці (адзін прывязаны да беларускага нумара, другі — да польскага).

Пасьля паведамленьня 30 красавіка сьледчая стала тэлефанаваць Ганьне ў Viber. Ганна Вішняк кажа, што ня ведае ніякіх падрабязнасьцяў пра новую крымінальную справу супраць яе, бо «не камунікуе з памагатымі злачыннага рэжыму Лукашэнкі» і плянуе наагул выдаліць Viber з тэлефона.

  • Ганна Вішняк — валянтэрка тэлеграм-канала «Водители 97%». Яе затрымалі 28 кастрычніка 2020 году за «арганізацыю пратэстаў». Ганну асудзілі на 2,5 года калёніі за «арганізацыю пратэстаў».
  • Большую частку 2,5-гадовага тэрміну Ганна адбывала ў Гомельскай жаночай калёніі № 4. Палову часу яна правяла ў ШЫЗА і прэс-атрадзе. Мела 16 спагнаньняў. Ёй удалося пазьбегнуць дадатковага пакараньня па 411-м артыкуле. Ганна выйшла на волю, адседзеўшы поўны тэрмін у 2,5 года. Пазьней яна выехала за мяжу.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG