Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне затрымалі грамадзяніна Расеі, якога падазраюць у забойстве двух украінцаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У нямецкай зямлі Баварыя ў горадзе Мурнаў затрымалі грамадзяніна Расеі, якога падазраюць у забойстве нажом двух грамадзян Украіны.

Паліцыя Баварыі паведаміла, што здарэньне адбылося ўвечары ў суботу, 27 красавіка, на тэрыторыі гандлёвага цэнтру.

«36-гадовы мужчына ад атрыманых цяжкіх цялесных пашкоджаньняў памёр на месцы, другі пацярпелы (23 гады) памёр у той жа вечар у бальніцы, нягледзячы на экстраныя рэанімацыйныя мерапрыемствы», – гаворыцца ў паведамленьні паліцыі. Увечары непадалёк ад месца злачынства быў затрыманы 57-гадовы падазраваны, грамадзянін Расеі,

Абодва ўкраінцы жылі ў раёне Гарміш-Партэнкірхена ў Баварыі, кажуць праваахоўнікі.

Дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Аляксей Ганчарэнка паведаміў, што забітыя былі ўкраінскімі вайскоўцамі, якія праходзілі рэабілітацыю ў Нямеччыне. Пазьней гэтую інфармацыю пацьвердзілі ў Міністэрстве замежных спраў Украіны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG