Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Reuters: Маск наведвае Кітай, каб дамовіцца пра запуск праграмы для самакіраваных аўтамабіляў


Ілан Маск у Пэкіне, 31 траўня 2023
Ілан Маск у Пэкіне, 31 траўня 2023

Агенцтва Reuters паведаміла, што сёньня, 28 красавіка, амэрыканскі мільярдэр Ілан Маск прыляцеў у Пэкін. Пра гэты візыт раней не паведамлялася.

Паводле крыніцы Reuters, Маск сустрэнецца з высокімі афіцыйнымі асобамі Кітаю, каб абмеркаваць запуск праграмы для аўтаномных аўтамабіляў, а таксама дазвол выкарыстоўваць па-за межамі Кітаю, сабраныя там дадзеныя.

Дзяржаўныя кітайскія мэдыі паведамілі пра сустрэчу Маска з прэм’ер-міністрам Кітаю Лі Цянам. Маск пацьвердзіў сустрэчу ў сваёй сацыяльнай сетцы X, напісаўшы: «Для мяне гонар сустрэцца з прэмʼерам Лі Цянам. Мы ведаем адно аднаго шмат гадоў, ад першых дзён у Шанхаі».

У 2018 годзе кампанія Маска Tesla дамовілася з кітайскімі ўладам пра завод у Шанхаі — свой першы завод па-за межамі ЗША. Чатыры Гады таму Tesla апусьціла праграму цалкам аўтаномнага кіраваньня аўтамабілем (FSD), але яна дагэтуль недаступная ў Кітаі, хоць гэта другі па памеры рынак ў сьвеце для кампаніі.

Раней у гэтым месяцы Маск адказаў на пытаньне ў сацыяльнай сетцы Х, напісаўшы, што FSD будзе даступнае для кліентаў у Кітаі «вельмі хутка».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG