Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дачка палітзьняволенага палітыка Рыгора Кастусёва ня выйшла на волю па заканчэньні арышту


Кацярына Кастусёва, архіўнае фота 2011 году
Кацярына Кастусёва, архіўнае фота 2011 году

Кацярына Кастусёва ня выйшла па заканчэньні трох дзён з ізалятара часовага ўтрыманьня УУС Магілёўскага аблвыканкаму, паведамляе тэлеграм-канал магілёўскіх праваабаронцаў MAYDAY.TEAM.

Таксама ў магілёўскіх судах не было адміністрацыйных працэсаў у адносінах да яе.

Падобна, супраць жанчыны распачалі крымінальную справу, адзначаюць праваабаронцы.

Кацярыну Кастусёву затрымалі 22 красавіка. На відэа сілавікоў жанчына кажа, што ў 2020 годзе «аказвала садзейнічаньне экстрэмісцкаму фармаваньню „Вясна“» і ў 2021 годзе зарэгістравалася ў боце пляну «Перамога». Што канкрэтна ставяць у віну Кацярыне Кастусёвай, невядома.

  • Яе 67-гадовы бацька, хворы на рак палітвязень Рыгор Кастусёў, 17 красавіка чацьвёрты раз сустрэў дзень нараджэньня за кратамі.
  • 12 красавіка 2021 году Рыгора Кастусёва затрымалі супрацоўнікі КДБ Беларусі ў яго дома ў горадзе Шклове Магілёўскай вобласьці і зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар у Менску. Кастусёва, а таксама Аляксандра Фядуту і Юрыя Зянковіча, абвінавацілі ў спробе перавароту ў Беларусі. У верасьні 2022 году суд прызнаў Кастусёва вінаватым у «змове з мэтай захопу ўлады» і асудзіў на 10 гадоў зьняволеньня. Беларускія праваабаронцы прызналі Рыгора Кастусёва палітычным вязьнем.
  • 15 студзеня 2024 году суд Івацэвіцкага раёну пастанавіў замяніць Кастусёву рэжым утрыманьня на турэмны. З горадзенскай турмы ад палітыка даходзяць лісты, а вось званкоў ён пазбаўлены. Умовы ў турме Рыгор Кастусёў называе цяжкімі.
  • У Кастусёва анкалягічнае захворваньне. Паўнавартаснай мэдычнай дапамогі за кратамі ён не атрымлівае. Вядома, што, акрамя анкалёгіі, Рыгора Кастусёва турбуе варыкоз ног. У пачатку красавіка Кастусёву зрабілі апэрацыю — вывелі катэтар з мачавога пузыра, і адразу з апэрацыйнага стала адправілі ў камэру, — паведаміў ягоны зяць Дзьмітры Антончык.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG