Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латушка згадвае ўдзел у УНС: Усе рашэньні даўно прапісаныя, а галасаваньне — выключна фармальнасьць


Павал Латушка. Каляж.
Павал Латушка. Каляж.

У Менску прайшоў першы дзень так званага «Ўсебеларускага народнага сходу». Сход завершыцца 25 красавіка. Гэты орган, у які няма прамых выбараў, атрымаў пашыраныя паўнамоцтвы. І можа нават зьняць з пасады Лукашэнку.

Але дзеля чаго ён насамрэч яму патрэбны? Наш госьць — кіраўнік «НАУ» і прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка.

Паводле палітыка, які асабіста браў удзел ва Ўсебеларускіх народных сходах, усе рашэньні рыхтуюцца загадзя. Яны ўзгадняюцца ў міністэрствах, у Савеце міністраў існуюць адмысловыя арганізацыйныя камітэты, дзе яны абмяркоўваюцца. Пасьля яны накіроўваюцца ў Адміністрацыю Лукашэнкі. Цяпер за гэта адказвае намесьнік кіраўніка Максім Рыжанкоў. Пазьней іх дасылаюць самому Лукашэнку, а той іх зацьвярджае.

«Усе рашэньні прымаюцца да таго, як адбудзецца гэтае рашэньне. Мы ж разумеем, што ўсё гэта гульня, «зьезды КПСС», там ня можа быць ніякай іншай думкі. Усе рашэньні ўжо прапісаныя, таму галасаваньне носіць выключна фармальны характар. Кожны атрымлівае свой лямінаваны мандат, падымаюць рукі. Лічыць няма сэнсу, супраць ніхто не галасуе, нават устрымацца ніхто не адважыцца. Усе пытаньні да Лукашэнкі загадзя расьпісаныя, а ён мае падрыхтаваныя тэзісы для адказу», — сказаў Латушка.

Цалкам размову глядзіце ў відэафармаце на Youtube.

Некаторыя аналітыкі «НАУ» лічаць, што на УНС Лукашэнка абвесьціць пра датэрміновыя выбары, у якіх ён возьме ўдзел. Дэмакратычныя сілы Беларусі і дэмакратычны сьвет да такога не падрыхтаваныя, лічыць Латушка.

«Лукашэнка, хутчэй за ўсё, будзе займаць гэтыя дзьве пасады адначасова. Другі варыянт, што УНС патрэбны для падрыхтоўкі «зьменшчыка», і мы можам яго патэнцыйна пабачыць у якасьці аднаго з намесьнікаў. Дарэчы, ён вельмі хітра прапісаў іх формулу. Яны ня будуць выконваць абавязкі старшыні прэзыдыюму, калі той адсутнічае. Ён можа даручыць выкананьне часткі абавязкаў», — кажа Павал Латушка.

Але перадаць камусьці ўладу, на думку палітыка, ён пагодзіцца толькі тады, калі фізычна будзе няздольны кіраваць. Паводле Латушкі, ён ня ў стане перадаць свае паўнамоцтвы некаму з набліжаных раней, бо нікому зь іх не давярае.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG