Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства адукацыі вызначыла даты Цэнтралізаванага тэставаньня ў Беларусі


Блянк цэнтралізаванага тэставаньня
Блянк цэнтралізаванага тэставаньня

Вядомыя ўсе даты і прадметы, якія выпускнікам школаў трэба здаць дзеля паступленьня ва ўнівэрсытэты.

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь вызначыла тэрміны і пункты правядзеньня цэнтралізаванага тэставаньня. Яны вызначаны пастановай ведамства № 28 ад 12 сакавіка.

ЦТ будзе адбывацца з 27 траўня па 6 чэрвеня:

  • беларуская мова — 30 траўня;
  • расейская мова — 30 траўня;
  • грамадазнаўства — 27 траўня, 6 чэрвеня;
  • матэматыка — 27 траўня, 3 чэрвеня;
  • біялёгія — 27 траўня, 3 чэрвеня;
  • замежная мова (ангельская, нямецкая, француская, гішпанская, кітайская) — 27 траўня, 3 чэрвеня;
  • хімія — 27 траўня, 6 чэрвеня;
  • фізыка — 27 траўня, 6 чэрвеня;
  • гісторыя Беларусі — 27 траўня, 6 чэрвеня;
  • геаграфія — 27 траўня, 3 чэрвеня;
  • усясьветная гісторыя (найноўшы час) — 27 траўня, 3 чэрвеня.

Дадатковыя дні ЦТ:

  • 19 чэрвеня можна будзе прайсьці тэст па ўсіх прадметах;
  • 23 чэрвеня — другая дата для здачы іспыту па беларускай і расейскай мовах;
  • 21 чэрвеня — па астатніх прадметах, якія ўваходзяць у сьпіс навучальных прадметаў для правядзеньня ЦТ.
  • Час пачатку ЦТ, у тым ліку ў рэзэрвовыя дні — 11:00.

Зарэгістравацца для праходжаньня ЦТ неабходна з 9 па 22 красавіка (час працы пунктаў рэгістрацыі — з 9.00 да 19.00 (у суботнія (13 і 20 красавіка) дні — з 9.00 да 18.00)). Для праходжаньня ЦТ у рэзэрвовыя дні абітурыенты павінны прайсьці рэгістрацыю з 10 па 14 чэрвеня.

Выдача сэртыфікатаў ЦТ — 1 ліпеня.

Тэставаньне сёлета пройдзе на тэрыторыі 40 ўстаноў адукацыі ў буйных раённых, абласных цэнтрах і сталіцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG