Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітайцы шпіёнілі за кампаніяй Volkswagen. Скрадзены тысячы файлаў


Фабрыка Volkswagen
Фабрыка Volkswagen

Выкрадзеныя тысячы файлаў з тэхналягічнымі дадзенымі групы Volkswagen. Працэс доўжыўся пяць гадоў. Сьляды вядуць у Кітай.

Унутраныя дакумэнты кампаніі, выяўленыя часопісам Spiegel і тэлеканалам ZDF, сьведчаць аб тым, што дадзеныя былі скрадзеныя ў пэрыяд з 2010 па 2015 год. 19 тысяч перахопленых файлаў утрымлівалі інфармацыю аб бэнзінавых рухавіках, трансьмісіях з двайным счапленьнем, а таксама аб тэхналёгіях, якія ў той час яшчэ распрацоўваліся, напрыклад аб электрамабільнасьці.

З аналізу Volkswagen наўпрост не вынікаюць абвінавачаньні ў адрас кітайцаў. Аднак сьляды вядуць ня толькі ў Пэкін, але і ў ваколіцы кітайскай вайсковай выведкі. Спэцыялісты зь нямецкай ІТ-індустрыі пацьвярджаюць гэта.

Амбасада Кітая рашуча адрынула гэтыя абвінавачваньні і асудзіла лічбавы шпіянаж. Выкрадзеная інфармацыя таксама датычылася кампаній Audi і Bentley, якія належаць групе Volkswagen.

Нямецкая кампанія шмат вырабляе ў Кітаі і для кітайцаў. Аднак у апошні час яе аўтамабілі страчваюць папулярнасьць, і жыхары Кітаю часьцей за ўсё купляюць машыны кітайскіх кампаній, якія атрымліваюць субсідыі ад дзяржавы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG