У Беларусі зьменіцца рэжым працы некаторых пунктаў мытнага афармленьня (ПМА).
У Берасьцейскай вобласьці:
- кругласутачна будуць працаваць пяць ПМА, у тым ліку «Варшаўскі мост» і «Казловічы»;
- у астатніх ПМА мытнікі будуць працаваць па ўстаноўленым графіку. Напрыклад, у працоўныя дні з 9.00 да 18.00, як у «Дамачаве», ці на заяўку зацікаўленых асоб.
У Горадзенскай вобласьці:
- кругласутачны рэжым захаваецца для васьмі ПМА, уключаючы «Беняконі-1», «Брузгі» (1 і 2), «Каменны Лог» і «Катлоўку».
У Менскай вобласьці:
- кругласутачна будуць працаваць ПМА ў Нацыянальным аэрапорце «Менск» і ў Маладэчне.