Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МНС паведаміў, што ўзбраеньне асабовага складу завяршылася, а трэнаваньні з МУС і КДБ працягваюцца


Вадзім Сіняўскі
Вадзім Сіняўскі

Міністэрства надзвычайных сытуацый выканала плян ва ўзбраеньні асабовага складу, яго аснашчэньні «неабходнымі сіламі і сродкамі», заявіў у этэры тэлеканалу СТВ 21 красавіка кіраўнік МНС.

Вадзім Сіняўскі адзначыў, што МНС намеціла «пэрспэктыўную праграму ўзбраеньня» сілаў міністэрства «на будучыню»: якімі элемэнтамі неабходна «дадаткова ўмацаваць падразьдзелы».

«Працягваем трэнаваньні асабовага складу. Яны праводзяцца сумесна з калегамі зь іншых сілавых структур. У першую чаргу зь Міністэрствам унутраных спраў і Камітэтам дзяржаўнай бясьпекі ў тых задачах, якія яны вырашаюць па прызначэньні, а мы ва ўзаемадзеяньні зь імі», — сказаў міністар.

Паводле Сіняўскага, асноўнае для МНС — «падрыхтоўка пытаньняў грамадзянскай абароны».

«Адпрацавалі плян эвакуацыйных мерапрыемстваў і працягваем над ім працаваць на рэгіянальным і ведамасным узроўнях. Займаемся пытаньнямі апавяшчэньня насельніцтва. Прытым, што ў паўсядзённай дзейнасьці мы даводзім да людзей неабходную інфармацыю праз розныя віды SMS-абвестак, FM-перахопаў, бягучага радку на тэлевізіі, — усё гэта ў плянавым парадку».

Міністар паведаміў аб «адпрацоўваньні сыстэмы ахоўных збудаваньняў», пра разьмяшчэньне якіх людзей апавяшчаюць дадаткова.

17 кастрычніка 2022 году Сіняўскі паведаміў, што ў выпадку ўзьнікненьня «ўзброеных момантаў» ведамства гатова вылучыць Узброеным сілам 1,5 тыс. чалавек асабовага складу.

«У выпадку неабходнасьці ўзяць актыўны ўдзел у тых ці іншых пытаньнях, зьвязаных з абаронай сваёй Айчыны, гэтыя разьлікі даведзены да Міністэрства ўнутраных спраў і на рэгіянальным узроўні да начальнікаў УУС, а таксама да Ўзброеных сіл», — паведаміў кіраўнік МНС, які да прызначэньня на гэтую пасаду ўзначальваў УУС Горадзенскага аблвыканкаму.

3 чэрвеня 2022 году Аляксандар Лукашэнка заявіў, што зброю атрымалі 2 тысячы супрацоўнікаў МНС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG