Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малдаўскі алігарх, якога вінавацяць у крадзяжы мільярда даляраў, правёў у Маскве перадвыбарны зьезд


Зьезд прыхільнікаў Ілана Шора ў Маскве
Зьезд прыхільнікаў Ілана Шора ў Маскве

Зьбеглы малдаўскі алігарх Ілан Шор, абвешчаны ў міжнародны вышук па справе аб крадзяжы мільярда даляраў з банкаўскай сыстэмы Малдовы, на зьездзе партыі «Шор» у Маскве аб'явіў аб стварэньні палітычнага блёка «Victorie» («Перамога»).

У кіроўнай партыі PAS заявілі, што малдаўскім палітыкам «сорамна» знаходзіцца ў Маскве падчас расейскага поўнамаштабнага ўварваньня ва Украіну.

Блёк Шора будзе рыхтавацца да выбараў прэзыдэнта Малдовы і рэфэрэндуму аб уступленьні ў Эўразьвяз, піша «Коммерсант».

Сам алігарх назваў зьезд, які прайшоў 21 красавіка ў адным з маскоўскіх гатэляў, як «мерапрыемства, прысьвечанае абʼяднаньню малдаўскай апазыцыі». У кіраўніцтва новага палітычнага блёка акрамя Шора ўвайшлі кіраўніца Гагаузіі, аўтаномнай тэрытарыяльнай адзінкі ў складзе Малдовы, Яўгенія Гуцул і дэпутат малдаўскага парлямэнта Марына Таўбер.

Шор заявіў, што бачыць альтэрнатыву ў сяброўстве і партнэрстве з Расеяй. Лідэр забароненай у Малдове партыі таксама заявіў, што збліжэньне з ЭЗ пры цяперашняй уладзе не прынясе карысьці малдаўскаму народу, паколькі Эўропай «сёньня кіруюць узурпатары і непрафэсіяналы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG