Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-чыноўніка Гомельскага гарвыканкаму асудзілі на 5 гадоў калёніі за хабар будаўнічымі матэрыяламі


Суд Добрускага раёну, архіўнае ілюcтрацыйнае фота
Суд Добрускага раёну, архіўнае ілюcтрацыйнае фота

Суд Добрускага раёну прызнаў былога начальніка ўпраўленьня землеўпарадкаваньня Гомельскага гарвыканкаму вінаватым у атрыманьні хабару (ч. 2 арт. 430 КК) і прысудзіў яму 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у 16 000 рублёў (400 базавых велічынь), паведаміла прэс-служба Гомельскага абласнога суда.

Таксама чыноўнік павінен аддаць у даход дзяржавы 10 010,62 рубля — суму, адпаведную кошту маёмасьці, «атрыманай злачынным шляхам».

Згодна з матэрыяламі справы, чыноўнік прыняў хабар ад дырэктара ПСУП «Лінія Зноса» за садзейнічаньне ў прыняцьці рашэньня аб зьмяненьні катэгорыі земляў для рэалізацыі кампаніі праекту па вытворчасьці перапрацоўкі шкла. Суд выявіў, што за свае паслугі чыноўнік атрымаў будаўнічыя матэрыялы і «выгады маёмаснага характару ў выглядзе будаўніча-мантажных работ» агульным коштам 10 тысяч рублёў.

Дырэктара «Лініі Зноса», які даваў хабар, асудзілі да 2 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу ў 12 000 рублёў (300 базавых велічынь).

Абодва абвінавачаныя не прызналі віну на судзе. Прысуд пакуль не набыў моцы і можа быць абскарджаны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG