Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз падазрэньне ў карупцыі затрымалі двух кіраўнікоў аграпрадпрыемстваў Горадзеншчыны


Архіўнае ілюстрацыйнае фота
Архіўнае ілюстрацыйнае фота

Апэратыўнікі ГУБЭЗ МУС і УБЭЗ УУС Горадзенскай вобласьці выявілі «факты сыстэмнай службовай карупцыі дваіх кіраўнікоў аграпрадпрыемстваў», паведаміла 15 красавіка МУС, піша інфармацыйнае агенцтва «Позірк».

Паведамляецца, што «за вырашэньне пытаньняў у выбары пастаўшчыка прамысловага абсталяваньня для патрэбаў сельгасарганізацый, пачынаючы з кастрычніка мінулага году фігуранты атрымалі ў якасьці хабару звыш 35 тысяч рублёў».

Сьледчыя завялі на іх крымінальныя справы за хабарніцтва, затрыманым пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.

3 красавіка намесьнік начальніка ГУБЭЗ МУС Валерый Балабуеў заявіў, што з пачатку пасяўной кампаніі ў Беларусі выяўлена 56 крымінальных злачынстваў і больш як 1,4 тысяч адміністрацыйных правапарушэньняў у аграрнай сфэры. Паводле яго, у асноўным справы заводзілі за крадзеж гаруча-змазачных матэрыялаў, запчастак і прысваеньне грашовых сродкаў прадпрыемстваў. Таксама, паводле яго, МУС «выкрыла факты хабарніцтва за вырашэньне пытаньняў па пастаўках у гаспадаркі розных таварна-матэрыяльных каштоўнасьцяў».

Паводле Генпракуратуры, у 2023 годзе колькасьць «улічаных карупцыйных злачынстваў» павялічылася ў Беларусі на 16,4% — з 1 076 да 1 253. Пры гэтым на 12,8% вырасла колькасьць тых, хто іх учыніў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG