Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэрліне дэманстравалі салідарнасьць з палітзьняволенай журналісткай Ларысай Шчыраковай


Ларыса Шчыракова ля суду ў Гомлі, 2017 год
Ларыса Шчыракова ля суду ў Гомлі, 2017 год

14 красавіка ў Бэрліне пачынаецца зьезд міжнароднай арганізацыі IFEX, сябрам якой больш як дзесяць гадоў зьяўляецца Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Цягам зьезду IFEX і на двухбаковых сустрэчах з партнэрамі прадстаўнікі БАЖ абмяркуюць міжнародныя дзеяньні для падтрымкі зьняволеных журналістаў і спыненьня катаваньня іх у турмах, паведамляе БАЖ.

Таксама ў фокусе ўвагі візыту ў Бэрлін – праграмы для журналістаў і мэдыяў, міжнародныя кампаніі і падтрыманьне ўвагі да Беларусі.

13 красавіка, у дзень народзінаў палітзьняволенай журналісткі Ларысы Шчыраковай, прадстаўнікі БАЖ, IFEX і Міжнароднай фэдэрацыі журналістаў выказалі зь ёй салідарнасьць.

Гомельская журналістка-фрылянсэрка Ларыса Шчыракова адбывае прысуд паводле двух крымінальных артыкулаў. Сёньня ёй спаўняецца 51 год.

  • Ларысу Шчыракову засудзілі на тры з паловай года зьняволеньня ў калёніі за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» і «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь».
  • Паводле матэрыялаў справы, Ларыса Шчыракова нібыта зьмясьціла ў інтэрнэце зьвесткі, якія дыскрэдытавалі Рэспубліку Беларусь. Яе вінавацяць таксама ў «зборы, стварэньні, апрацоўцы, захоўваньні і перадачы інфармацыі для «Вясны« і «Белсату».
  • Камітэт правоў чалавека ААН прызнаў Беларусь вінаватай у парушэньні правоў Ларысы Шчыраковай на законнае права зьбіраць і распаўсюджваць інфармацыю, замацаванае артыкулам 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
  • Напрыканцы верасьня 2023 года журналістку этапавалі з гомельскага СІЗА ў жаночую папраўчую калёнію № 4, дзе яна працуе швачкай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG