Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць здабытых беларускімі спартоўцамі алімпійскіх ліцэнзій павялічылася


Будаўніцтва часовага стадыёну ў садах Тракадэра ў Парыжы, дзе пройдуць спаборніцтвы па веласпорце і лёгкай атлетыцы. 11 красавіка 2024 году
Будаўніцтва часовага стадыёну ў садах Тракадэра ў Парыжы, дзе пройдуць спаборніцтвы па веласпорце і лёгкай атлетыцы. 11 красавіка 2024 году

Завяршыўся адбор на Алімпійскія гульні — 2024 у Парыжы для цяжкаатлетаў. Спартоўцы зь Беларусі атрымалі тры ліцэнзіі, паведаміў Нацыянальны Алімпійскі камітэт.

Уладальнікі ліцэнзій вызначыліся на заключным турніры Кубка сьвету ў Тайляндзе (усяго трэба было ўзяць удзел у трох абавязковых стартах). Па выніках кваліфікацыі ў сталіцы Францыі могуць выступіць Яўген Ціханцоў (102 кг), Эдуард Зязюлін (звыш 109 кг) і Сюзана Валадзько (да 71 кг).

Спаборніцтвы па цяжкай атлетыцы ў Парыжы пройдуць з 7 па 11 жніўня ў выставачным цэнтры Пары Экспа Порт-дэ-Вэрсаль.

На гэты момант беларуская каманда мае 18 ліцэнзій на алімпійскія старты.

7 красавіка ў Баку завяршылася эўрапейская алімпійская кваліфікацыя ў барацьбе вольнага стылю. Беларускія спартоўцы заваявалі 4 ліцэнзіі: Арыян Цютрын (да 57 кг), Магамед Кадзімагамедаў (да 74 кг), Аляксандар Гуштын (да 97 кг) і Дзяніс Храмянкоў (да 125 кг).

Адбор на Алімпійскія гульні ў Парыжы ў іншых відах спорту працягваецца.

Раней выканкам МАК рэкамэндаваў дапускаць расейскіх і беларускіх спартоўцаў да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах толькі ў якасьці нэўтральных атлетаў, прычым толькі тых, хто публічна не выказваўся ў падтрымку вайны, якую Расея пачала супраць Украіны, і хто ня зьвязаны з узброенымі сіламі ці органамі дзяржаўнай бясьпекі Расеі і Беларусі.

Таксама спартоўцы зь Беларусі і Расеі ня змогуць узяць удзел у парадзе дэлегацый на цырымоніі адкрыцьця гульняў.

  • У канцы сакавіка мэр Парыжу Ан Ідальга падчас свайго візыту ў Кіеў заявіла, што ў францускай сталіцы будуць ня рады прыезду расейскіх і беларускіх спартоўцаў на Алімпіяду, якая павінна адкрыцца ў Парыжы ў канцы ліпеня.
  • Украінскіх спартоўцаў, па словах Ідальга, парыжане, наадварот, падтрымаюць. Словы мэра цытавала газэта Le Monde.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG