Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія спартоўцы на 7 красавіка атрымалі ўжо 16 алімпійскіх ліцэнзій


У Баку завяршылася эўрапейская алімпійская кваліфікацыя ў барацьбе вольнага стылю. Беларускія спартоўцы заваявалі 4 ліцэнзіі: Арыян Цютрын (да 57 кг), Магамед Кадзімагамедаў (да 74 кг), Аляксандар Гуштын (да 97 кг) і Дзяніс Храмянкоў (да 125 кг).

Пра гэта паведаміў у Тэлеграме Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі.

У цяжкай атлетыцы ў топ-10 сусьветнага рэйтынгу па выніках стартаў на Кубку сьвету трапіла Сюзана Валадзько, якая ў выніку атрымала права выступіць на летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы.

У беларускай каманды на 7 красавіка 16 алімпійскіх ліцэнзій.

Адбор на Алімпійскія гульні ў Парыжы ў іншых відах спорту працягваецца.

Раней выканкам МАК рэкамэндаваў дапускаць расейскіх і беларускіх спартоўцаў да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах толькі ў якасьці нэўтральных атлетаў, прычым толькі тых, хто публічна не выказваўся ў падтрымку вайны, якую Расея пачала супраць Украіны, і хто ня зьвязаны з узброенымі сіламі ці органамі дзяржаўнай бясьпекі Расеі і Беларусі.

Таксама спартоўцы зь Беларусі і Расеі ня змогуць узяць удзел у парадзе дэлегацый на цырымоніі адкрыцьця гульняў.

  • У канцы сакавіка мэр Парыжу Ан Ідальга падчас свайго візыту ў Кіеў заявіла, што ў францускай сталіцы будуць ня рады прыезду расейскіх і беларускіх спартоўцаў на Алімпіяду, якая павінна адкрыцца ў Парыжы ў канцы ліпеня.
  • Украінскіх спартоўцаў, па словах Ідальга, парыжане, наадварот, падтрымаюць. Словы мэра цытавала газэта Le Monde.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG