Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сярэднім 5,5 раза на год. Як часта Лукашэнка наведваў Расею з 2000 году


За апошнія два гады Аляксандар Лукашэнка зрабіў 19 працоўных паездак у Расею, у 20002024 гадах — 131 (у сярэднім 5,5 раза на год), падлічыла расейскае інфармацыйнае агенцтва ТАСС.

За 24 гады Лукашэнка наведваў Расеі для двухбаковых перамоваў на найвышэйшым узроўні 68 разоў, 58 — для ўдзелу ў афіцыйных і нефармальных самітах СНД, АДКБ, ЭўрАзЭС, ЭАЭС і паседжаньнях Вышэйшай дзяржаўнай рады так званай «саюзнай дзяржавы».

11–12 красавіка Лукашэнка зноў наведае Расею з працоўным візытам: 11 красавіка плянуюцца яго перамовы сам-насам з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, 12 красавіка ён паўдзельнічае ў імпрэзах з нагоды Дня касманаўтыкі.

Пасьля непрызнаных міжнароднай супольнасьцю выбараў 2020 году дэмакратычныя сілы Беларусі неаднойчы зьвярталі ўвагу заходніх партнэраў і насельніцтва краіны на інтэграцыю Беларусі зь Расеяй. Лукашэнку, які прадставіў беларускую тэрыторыю для нападу расейскіх войскаў на Ўкраіну і разьмяшчэньня тактычнай ядзернай зброі Расеі, абвінавачвалі ў гандлі сувэрэнітэтам Беларусі дзеля захаваньня ўлады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG