Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зь неанансаваным візытам ляціць у Расею


Аляксандар Лукашэнка спускаецца па трапе самалёта, архіўнае ілюстрацыйнае фота
Аляксандар Лукашэнка спускаецца па трапе самалёта, архіўнае ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка ляціць з працоўным візытам у Расейскую Фэдэрацыю, паведаміла 10 красавіка ягоная прэс-служба. Раней гэтага візыту не анансавалі.

11 красавіка ў Маскве Лукашэнка сустрэнецца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным у фармаце «сам-насам». Паводле прэс-службы Лукашэнкі, яны абмяркуюць разьвіцьцё супрацоўніцтва ў розных сфэрах, «пытаньні, якія патрабуюць разгляду на найвышэйшым узроўні», рэгіянальную ды міжнародную абстаноўку і «каардынацыю дзеяньняў у рэагаваньні на цяперашнія выклікі і пагрозы».

12 красавіка Лукашэнка і Пуцін разам паўдзельнічаюць у імпрэзе з нагоды Дня касманаўтыкі, дзе падвядуць вынікі місіі на МКС, паразмаўляюць з касманаўтамі, «абмяркуюць далейшае супрацоўніцтва ў касьмічнай сфэры».

Расейскае агенцтва ТАСС піша, што першы намесьнік гендырэктара Раскосмасу Андрэй Ельчанінаў хацеў бы, каб Аляксандар Лукашэнка прыехаў на сустрэчу зь беларускай касманаўткай Марынай Васілеўскай 12 красавіка.

Тым часам БелТА паведамляе, што Марына Васілеўская вернецца ў Беларусь 11 красавіка — пра гэта на прэс-канфэрэнцыі да Сусьветнага дня авіяцыі і касманаўтыкі сказаў галоўны навуковы сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Васіль Гурскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG