Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Падмаскоўі невядомы адкрыў страляніну па паліцыянтах, ёсьць загінулыя


У Падмаскоўі невядомы адкрыў страляніну па паліцыянтах, адзін зь іх загінуў, другі шпіталізаваны і знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане.

Паводле афіцыйнай інфармацыі МУС Расеі, двое супрацоўнікаў упраўленьня «Шчаўкоўскае» праводзілі апэратыўныя мерапрыемствы для затрыманьня гандляра наркотыкамі. Яны зрабілі засаду каля схованкі з буйной партыяй мэфэдрону недалёка ад гораду Чарнагалоўка. Калі па тавар прыйшоў невядомы, паліцыянты паспрабавалі яго затрымаць, але той адкрыў агонь зь пісталета.

Шэраг тэлеграм-каналаў паведамляюць, што злачынец уцёк на матацыкле, які пазьней быў знойдзены на трасе М-11, якая вядзе ў Санкт-Пецярбург.

Таксама тэлеграм-каналы распаўсюджваюць фота загінулага паліцыянта: мяркуючы па іх, ён быў у цывільным.

Сьледчы камітэт Расеі завёў крымінальную справу аб нападзе на паліцыянтаў. У Падмаскоўі аб’яўлены плян «Сырэна», які апошні раз уводзілі пасьля тэракту ў канцэртнай залі «Крокус Сіці Хол».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG