Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На прэзыдэнцкіх выбарах у Славакіі перамог Петэр Пелегрыні, які выступае супраць ваеннай дапамогі Ўкраіне


Пэтэр Пелегрыні ў сваёй штаб-кватэры ў дзень абвяшчэнmня вынікаў прэзsдэнцкіх выбараў у Браціславе, Славакія, 7 красавіка 2024 году
Пэтэр Пелегрыні ў сваёй штаб-кватэры ў дзень абвяшчэнmня вынікаў прэзsдэнцкіх выбараў у Браціславе, Славакія, 7 красавіка 2024 году

Сьпікер парлямэнту і лідэр партыі «Голас — сацыяльная дэмакратыя» Пэтэр Пелегрыні перамог у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў у Славакіі, умацаваўшы ўладу прарасейскага прэм’ер-міністра Робэрта Фіца. Ён перамог свайго празаходняга апанэнта з адрывам у больш за 6% галасоў.

Пэтэр Пелегрыні набраў 53,12% галасоў супраць 46,87% у празаходняга апазыцыйнага кандыдата Івана Корчака (паводле вынікаў падліку 100% галасоў).

Партыя Пелегрыні «Голас — Сацыял-дэмакратыя» (Глас-СД) зьяўляецца часткай кіроўнай кааліцыі Славаччыны за левым нацыяналістычным прэмʼер-міністрам Робэртам Фіца. Пелегрыні — даўні саюзьнік Фіца, разам зь ім удзельнічаў у фармаваньні славацкага ўраду. Партыя Фіца падтрымала Пелегрыні на выбарах.

Корчака падтрымлівае апазыцыя, ён паабяцаў стаць процівагай ураду Фіца. Іван Корчак прызнаў сваю паразу, але пры гэтым абвінаваціў Пелегрыні ў тым, што той вёў брудную кампанію, у прыватнасьці, палохаў выбарнікаў уцягваньнем Славакіі ў вайну.

Першы тур выбараў у Славакіі не назваў прэзыдэнта, але прамежкавую перамогу з высокім вынікам у 42,5% галасоў тады атрымаў Іван Корчак.

Робэрт Фіца, які прыйшоў да ўлады ў чацьвёрты раз у кастрычніку, павярнуў зьнешнюю палітыку краіны ў бок больш прарасейскіх поглядаў і ініцыяваў рэформы крымінальнага заканадаўства і СМІ, што выклікала занепакоенасьць з нагоды паслабленьня вяршэнства закону, піша Reuters.

У Славакіі галоўная выканаўчая ўлада належыць прэмʼеру, але прэзыдэнт можа вэтаваць законы і аспрэчваць іх у канстытуцыйным судзе. Прэзыдэнт таксама прызначае судзьдзяў канстытуцыйнага суда, што можа адыграць важную ролю ў выпадку аспрэчваньні рэформаў Фіца.

Кааліцыя Фіца, у якую ўваходзіць партыя «Голас — сацыяльная дэмакратыя» на чале зь Пелегрыні, спыніла пастаўкі славацкай зброі ва Ўкраіну, а Фіца крытыкаваў пазыцыю Захаду ў адносінах да вайны, якую вядзе Расея.

«Я зраблю ўсё, каб Славакія назаўжды засталася на баку міру, а не на баку вайны», — заявіў Пелегрыні ў сваім перадвыбарчым штабе.

У той жа час Пелегрыні заяўляў, што ня будзе сьпяшацца з фундамэнтальнымі зьменамі ў зьнешняй палітыцы і што пры ім Славакія застанецца «моцным чальцом ЭЗ і NATO».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG