Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падпісаў закон, які ўводзіць СМС-позвы ў войска і ўзмацняе адказнасьць за ўхіленьне ад службы


Прызыўнікі ў адным зь менскіх ваенкаматаў. Архіўнае фота
Прызыўнікі ў адным зь менскіх ваенкаматаў. Архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон «Аб зьмене законаў у пытаньнях забесьпячэньня нацыянальнай бясьпекі», які ўносіць шэраг зьменаў адносна вайсковай службы і мабілізацыі. 6 красавіка дакумэнт апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Большасьць палажэньняў закона набудуць моц ужо 7 красавіка.

Што мяняецца:

  • Выклікаць грамадзян у ваенкамат, у тым ліку пры мабілізацыі, можна будзе ня толькі папяровай позвай, але і SMS-паведамленьнем. Папяровыя позвы цяпер могуць уручаць ня толькі дома пад расьпіску, а ў любым месцы: на працы, у кавярні і нават на вуліцы.
  • Узмацняецца адказнасьць за ўхіленьне ад мерапрыемстваў па прызыве і за няяўку ў ваенкамат. За ўхіленьне ад службы ў войску можна будзе атрымаць ужо ня два, а тры гады пазбаўленьня волі ці «хіміі». Штрафы вырастуць у некалькі разоў.
  • Ваенкаматы атрымліваюць права абмяжоўваць выезд за мяжу грамадзян, якія парушаюць абавязкі па воінскім уліку і ўхіляюцца ад мерапрыемстваў прызыве на вайсковую службу (тычыцца ня толькі тэрміновай службы і службы ў рэзэрве, але і вайсковых і спэцыяльных збораў).
  • На вайсковую службу па кантракце цяпер могуць набіраць людзей любога ўзросту, а таксама тых, хто знаходзіцца пад сьледзтвам, зь непагашанай судзімасьцю, вязьняў з калёній — такое рашэньне зможа прыняць Лукашэнка, калі гэта спатрэбіцца для «забесьпячэньня інтарэсаў абароны і нацыянальнай бясьпекі».
  • Маладых людзей будуць ставіць на воінскі ўлік не з 16, а з 17 гадоў.

Закон таксама прадугледжвае ўдзел грамадзян на добраахвотнай аснове ў выкананьні работ абароннага характару ў мірны час і шэраг іншых зьменаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG