Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі закрыліся крамы «Бусьліка», буйной сеткі супэрмаркетаў для дзяцей


Скрыншот тытульнай старонкі онлайн-крамы «Бусьлік», архіўная выява 2о23 году
Скрыншот тытульнай старонкі онлайн-крамы «Бусьлік», архіўная выява 2о23 году

Сетка «Бусьлік» была найбуйнейшай у сэгмэнце дзіцячых тавараў і працавала на беларускім рынку з 2006 году і мела дзясяткі крамаў па ўсёй Беларусі, а таксама інтэрнэт-краму.

Усе крамы сеткі тавараў для дзяцей «Бусьлік» у Беларусі зачыненыя, вынікае з Гандлёвага рэестру Беларусі, заўважыў Sputnik Беларусь. Зьвесткі рэестру паказваюць, што ў 2024 годзе ў сетцы заставалася каля двух дзясяткаў гандлёвых кропак. На цяперашні момант ніводная зь іх не працуе. Таксама інфармацыя з базы дадзеных сьведчыць, што летась у Беларусі зачыніліся 18 крамаў «Бусьліка».

Сайт «Бусьліка», празь які раней можна было заказваць тавары, цяпер недаступны, пры спробе ўваходу на сайт зьяўляецца надпіс «вядуцца тэхнічныя працы».

Тым часам у пакупнікоў узьніклі праблемы з тым, як атаварыць падарункавыя сэртыфікаты сеткі крамаў «Бусьлік», паведамляе Onliner.by. У рэдакцыю выданьня зьвярнулася чытачка, якой падарылі сэртыфікат крамы «Бусьлік», але крамы не працуюць, атаварыць яго не атрымалася. Тэрмін дзеяньня сэртыфікату яшчэ ня скончыўся. Журналісты зьвязаліся з офісам кампаніі, там адказалі, што «сетка зачыненая ўжо другі месяц» і прапанавалі паспрабаваць спагнаць грошы праз суд.

  • Сетку «Бусьлік» заснаваў беларускі бізнэсоўца Сяргей Місячэнка. Першая крама зьявілася ў Менску ў 2006 годзе. Праз 10 гадоў было ўжо больш за 40 крамаў. У 2018 годзе прыкладна 90% сеткі прадалі польскай кампаніі CDRL, Місячэнка застаўся ў ёй на пасадзе кіраўніка кампаніі.
  • Праблемы ў «Бусьліка» пачаліся ў 2023 годзе: выручка на працягу году падала. Увосень кампанія CDRL паведамляла пра «страту кантролю» над даччыным прадпрыемствам у Беларусі і пагрозу яго банкруцтва. У рэестры банкрутаў і дзяржаўным рэгістры пакуль няма інфармацыі аб тым, што юрыдычная асоба сеткі ліквідуецца або знаходзіцца ў стадыі банкруцтва.
  • У канцы студзеня 2024 году паведамлялі, што сетку плянуюць трансфармаваць. Пры гэтым брэнд захаваюць, а ў крамах будуць прадаваць беларускія тавары і адзеньне для дзяцей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG