Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На БТ паказалі затрыманых, якія хадзілі на суды і паведамлялі праваабаронцам вынікі


Суд у Баранавічах, ілюстрацыйнае фота
Суд у Баранавічах, ілюстрацыйнае фота

На дзяржаўным тэлеканале АНТ 3 красавіка выйшаў сюжэт аб затрыманьні ў Берасьцейскай вобласьці за садзейнічаньне праваабарончаму цэнтру «Вясна». Затрыманыя беларусы хадзілі назіраць за судамі ў крымінальных «пратэставых» справах і паведамлялі праваабаронцам вынікі судовых паседжаньняў.

У сюжэце дзяржаўнага тэлеканалу гаворыцца, што затрыманьні пачаліся ў Пінску, Берасьці і Баранавічах, у іх удзельнічаў спэцатрад «Шторм». Сярод затрыманых, якіх паказалі ў эфіры, — Аляксандар Вайцешык з Баранавічаў, Алесь Рамановіч зь Пінску, Віталь Чопік зь Берасьця.

28 сакавіка зьявілася інфармацыя, што супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі некалькі чалавек у Берасьці, Баранавічах і Пінску, якія наведвалі судовыя паседжаньні. Паведамлялі, што на аднаго з затрыманых завялі крымінальную справу за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці». Напэўна, гаворка ідзе пра Віталя Чопіка. Дзеяньням іншых затрыманых на той момант давалі прававую ацэнку.

Праваабаронцы паведамлялі, што затрыманага ў Берасьці Віталя Чопіка, які хадзіў на палітычныя суды, пасьля затрыманьня вазілі ў шпіталь са сьлядамі моцнага пабіцьця, колер твару Чопіка быў жоўтым (што можа сьведчыць аб пашкоджаньні печані ад біцьця).

12 сакавіка Чопіка судзілі за нібыта «непадпарадкаваньне» міліцыянтам. Як вынікае з рашэньня суду, Чопік казаў, што на працягу адной хвіліны адчыніў дзьверы супрацоўнікам ГУБАЗіК для ператрусу — але супрацоўнік сьцьвярджаў, што гучна патрабаваў адчыніць дзьверы цэлых 20 хвілін. Ператрус праводзілі ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 361-1 КК («Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім»).

Аляксандра Вайцешыка 13 сакавіка асудзілі за «непадпарадкаваньне» супрацоўніку міліцыі. У сюжэце дзяржаўнага тэлеканала прагучала, што ён атрымаў пакараньне ў 15 дзён арышту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG