Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі аб вучэньнях з удзелам сыстэм «Палянэз»


Рэактыўная сыстэма залпавага агню «Палянэз». Фота Міністэрства абароны Беларусі
Рэактыўная сыстэма залпавага агню «Палянэз». Фота Міністэрства абароны Беларусі

У якіх раёнах будуць вучэньні з рэактыўнымі сыстэмамі залпавага агню «Палянэз», не ўдакладнілі.

У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі аб нарошчваньні праверкі баявой гатоўнасьці злучэньняў і вайсковых частак Узброеных сіл краіны.

Як адзначаецца ў паведамленьні прэсавай службы Міністэрства абароны, у межах праверкі баявой гатоўнасьці пачаліся камандна-штабныя вучэньні з 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгадай.

«Вайскоўцы брыгады выканаюць комплекс мерапрыемстваў у падрыхтоўцы тэхнікі да прымяненьня, выхаду ў прызначаныя раёны і выкананьні навучальна-баявых задач. Таксама разьлікі баявых машын будуць удасканальваць практычныя навыкі на штатным узбраеньні», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні.

У складзе 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгадзе ў 2016 годзе сфармавалі дывізіён РСЗА «Палянэз».

11 сакавіка Міністэрства абароны Беларусі паведаміла аб пачатку ва Ўзброеных сілах праверкі баявой гатоўнасьці злучэньняў і вайсковых частак у адказ на парвядзеньне ля межаў Беларусі вучэньняў NATO.

«Праверка мае комплексны характар. Асабовы склад рушыць у вызначаныя раёны, правядзе шэраг вучэньняў і трэнаваньняў, у тым ліку з баявой стральбой», — адзначалася ў афіцыйным паведамленьні.

На тэрыторыі Беларусі ўвесь час ад моманту расейскага ўварваньня ва Ўкраіну амаль бесьперапынна праводзяцца вайсковыя вучэньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG