«Прызываецца вялікая колькасьць ваеннаабавязаных з запасу», – сказаў замкамандуючага ВПС і войскамі СПА па ідэалягічнай рабоце Эдуард Жмакін, піша "Позірк".
Удакладняецца, што вайскоўцы зьдзяйсьняюць марш у раён выкананьня задач.
Таксама ў рамках праверкі боегатоўнасьці на палігоне Лепельскі (Віцебская вобласьць) з ваеннаабавязанымі праводзяцца заняткі па тактычнай мэдыцыне.
«Ва ўсіх інструктараў добры ўзровень падрыхтоўкі пасьля праходжання курсаў у Расейскай Фэдэрацыі. Усе веды, якія мы выкладаем, будуць карыснымі і ў простым грамадзянскім жыцьці», – заявіў інструктар па тактычнай мэдыцыне Артур Буката.
Праверка баявой гатоўнасьці злучэньняў і воінскіх часьцей Беларусі мае «комплексны характар», яе мерапрыемствы «будуць нарошчвацца», заявіў 15 сакавіка начальнік Генэральнага штаба Узброеных сіл Віктар Гулевіч.
19 сакавіка Мінабароны паведамляла, што на зборы прызвана да 5 тыс. ваеннаабавязаных.