Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Каталіцкай царквы Беларусі памаліўся за сьвятароў у зьняволеньні


Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, архіўнае фота
Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, архіўнае фота

Кіраўнік Каталіцкай царквы ў Беларусі Юзаф Станеўскі падчас імшы, на якую зьбіраюцца ўсе сьвятары архідыяцэзіі, у малітве згадаў сьвятароў, якія знаходзяцца ў зьняволеньні. На гэта зьвярнуў увагу тэлеграм-канал «Хрысьціянская візія».

«За тых, хто з намі лучыцца духоўна, — сьвятароў, якія не змаглі прыехаць. За сьвятароў, якія не маглі прыехаць праз хваробу; за сьвятароў, якія ў вязьніцы, у зьняволеньні. За ўсіх нас і тых, якія шукаюць шчасьця ў сьвеце», — сказаў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

  • У 2023 годзе ў Беларусі арыштавалі 10 каталіцкіх сьвятароў, трое зь іх на канец году заставаліся ў зьняволеньні, гаворыцца ў дакладзе таварыства «Дапамога Касьцёлу ў патрэбе».
  • Згодна з дакладам, Беларусь — на 2-м месцы ў сьвеце па колькасьці арыштаў каталіцкіх сьвятароў і манахаў пасьля Нікарагуа: там у 2023 годзе ў турму трапілі 46 чалавек.
  • Паводле зьвестак «Хрысьціянскай візіі», ня менш за 74 сьвятары розных канфэсій трапілі пад адміністрацыйны і нават крымінальны перасьлед за «палітыку». Гэта як мінімум адміністрацыйныя справы за «распаўсюджваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў» і крымінальная («Здрада дзяржаве») у дачыненьні ксяндза Генрыха Акалатовіча.
  • Юзаф Станеўскі стаў кіраўніком Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі ў верасьні 2021 году.
  • Да Станеўскага гэтую пасаду займаў Тадэвуш Кандрусевіч. У 2020-м Кандрусевіч выступіў з крытыкай гвалту, які чынілі ўлады пасьля сфальшаваных выбараў прэзыдэнта. Яму амаль 4 месяцы не дазвалялі вярнуцца на радзіму з-за мяжы і пусьцілі ў Беларусь толькі ў сьнежні 2020 году. У студзені 2021-га Тадэвуш Кандрусевіч выйшаў на пэнсію.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG