Гэты дзень у гісторыі
1944 — У часе Другой сусьветнай вайны савецкія войскі ля гораду Бельцы выйшлі да дзяржаўнай мяжы СССР.
1944 — у Менску пад нямецкай акупацыяй у гарадзкім тэатры адбылася прэм’ера опэры «Ўсяслаў Чарадзей» кампазытара Міколы Шчаглова-Куліковіча на вершы Натальлі Арсеньневай.
1948 — ЗША ўводзяць эмбарга на гандаль так званымі стратэгічнымі таварамі з сацыялістычнымі краінамі.
1953 — Джонас Солк абвяшчае пра стварэньне вакцыны ад поліяміеліту.
1971 — Банглядэш (Усходні Пакістан) абвяшчае сваю незалежнасьць ад Пакістану.
1988 — Утварэньне заснавальніцкага камітэту Беларускага Аб’яднаньня Студэнтаў (БАС) у Польшчы.
1989 — выбары народных дэпутатаў СССР, першыя часткова свабодныя выбары вышэйшага органа ўлады ў гісторыі СССР.
1995 — Пачынае дзейнічаць Шэнгенскае пагадненьне.
2000 — Уладзімір Пуцін упершыню абраны прэзыдэнтам Расеі.
У гэты дзень нарадзіліся
1874 — Робэрт Фрост, амэрыканскі пісьменьнік.
1911 — Тэнэсі Ўільямс, амэрыканскі пісьменьнік.
1940 — Міхаіл Касьцюк, беларускі гісторык, акадэмік НАН Беларусі, аўтар больш як 250 навуковых прац, 10 манаграфій.
1942 — Іван Арабейка, беларускі паэт.
1949 — Патрык Зюскінд, нямецкі пісьменьнік.
1960 — Віктар Шніп, беларускі паэт.
1988 — Франак Вячорка, беларускі палітык, дарадца дэмакратычнай лідэркі Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай.
У памяці
1827 — Людвіг ван Бэтховэн, нямецкі кампазытар.
1923 — Сара Бэрнар, француская акторка.
1932 — Зыгмунт Лазінскі, беларускі каталіцкі рэлігійны дзяяч, біскуп.
2017 — Май Данцыг, беларускі мастак.