Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У славацкіх Татрах, падчас уцёкаў ад мядзьведзя, загінула беларуска


Горныя ратавальнікі. Ілюстрацыйная выява.
Горныя ратавальнікі. Ілюстрацыйная выява.

У гарах Татрах на Славаччыне загінула 31-гадовая грамадзянка Беларусі, якая ўцякала ад мядзьведзя. Здарэньне адбылося ў Дэмяноўскай. Жывёла нібыта напала на двух чалавек.

Трагічнае здарэньне адбылося на гарналыжным курорце Ясна ў Нізкіх Татрах, паведаміла МУС Славаччыны. У пятніцу вечарам славацкія службы атрымалі інфармацыю, што мядзьведзь напаў на двух чалавек.

На месцы здарэньня патрулі паліцыі і горныя ратавальнікі выявілі цела жанчыны, другі чалавек не пацярпеў. Як паведамляе партал noviny.sk, уцекачамі ад мядзьведзя была сямейная пара зь Беларусі.

Паводле папярэдніх высноваў службаў, мужчына бег у адзін бок, жанчына – у другі. Мужчына патэлефанаваў у службу 911, калі ня змог зьвязацца са сваёй жонкай.

Паводле папярэдніх зьвестак славацкага МУС, верагодна, 31-гадовая беларуска загінула ня ў выніку нападу мядзьведзя. Па дадзеных службаў, трагедыя адбылася пасьля падзеньня з вышыні каля 150 м.

«Папярэдняй прычынай сьмерці судмэдэкспэрт назваў паражэньне цэнтральнай нэрвовай сыстэмы ў выніку падзеньня з вышыні, якое пацягнула цяжкую траўму галавы. Дакладную прычыну сьмерці вызначыць толькі судова-мэдыцынская экспэртыза», - сказала Зузана Шэфчыкава, прэс-сакратарк Рэгіянальнага ўпраўленьня паліцыі ў Жыліне.

Паводле ратавальнікаў, здарэньне адбылося ў немаркіраванай мясцовасьці, якую турысты звычайна пазьбягаюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG