Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэкорд з пачатку году: 3200 фураў стаяць у чарзе на выезд зь Беларусі ў Эўразьвяз


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На раніцу 14 сакавіка выезду ў Эўразьвяз у чарзе на мяжы чакае больш за 3200 грузавікоў, гэта рэкорд з пачатку году, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэту.

Зь іх а 10-й гадзіне раніцы 14 сакавіка ў чэргах стаялі

  • 1130 фураў на памежным пераходзе Каменны Лог — Меднікі (Літва),
  • 1125 фураў на памежным пераходзе Беняконі — Салечнікі (Літва),
  • 640 у пункце пропуску Грыгораўшчына — Патэрніекі (Латвія),
  • 300 фураў у пункце пропуску Казловічы — Кукурыкі (Польшча).

На 12-ю гадзіну дня іх колькасьць зьменшылася толькі ў Беняконях (на 25 — да 1100 фураў), у Грыгораўшчыне — вырасла да 645 фураў. Найбольш загружаны цяпер пункт пропуску Каменны Лог — Меднікі. Там літоўскія кантрольныя службы за содні аформілі ўсяго 12% фураў, адзначаюць у Памежным камітэце.

Амаль у 4 разы за содні павялічылася чарга легкавых аўтамабіляў перад літоўскімі Меднікамі (Каменны Лог) — з 50 да 190 аўтамабіляў. Перад літоўскім пунктам пропуску Салечнікі (Беняконі) на 12-ю гадзіну ў чарзе стаялі 120 аўтамабіляў. Чарга перад латвійскімі Патэрніекамі (Грыгораўшчына) — 40 легкавікоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG