Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу: музыкаў Nizkiz пачнуць судзіць 19 сакавіка


Палітзьняволеныя музыкі гурту Nizkiz
Палітзьняволеныя музыкі гурту Nizkiz

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

У судзе Кастрычніцкага раёну Менску 19 сакавіка адбудзецца суд над музыкамі гурту Nizkiz. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту 2020 году паводле арт. 342 КК. Справу будзе разглядаць судзьдзя Алена Жывіца, паведамляюць праваабронцы.

Вакаліста і аўтара песень Аляксандра Ільіна, бас-гітарыста Сяргея Кульшу і бубнача Дзьмітрыя Халяўкіна затрымалі 5 студзеня.

Спачатку палітвязьняў асудзілі паводле адміністрацыйных артыкулаў, а пазьней перавялі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы.

Сямю ў Горадні асудзілі за плякат нібыта з абразай Лукашэнкі

Суд Ленінскага раёну Горадні 26 лютага вынес прысуд мужу і жонцы Сяргею і Тацьцяне Чыжам, якіх абвінавацілі ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэксу. Справу разглядала судзьдзя Натальля Козел.

Іх затрымалі ў лістападзе 2023 году. Да суду Сяргей знаходзіўся пад вартай, а Тацьцяна пад падпіскай, бо ў сям’і двое непаўналетніх дзяцей.

Іх апазналі на фатаздымках з інтэрнэту.

Суд прызначыў Сяргею Чыжу 3 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»), а Тацьцяне – 3 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG