«Некалькі месяцаў доўжылася апэрацыя па эвакуацыі грамадзянкі Беларусі, якая ўтрымлівалася ў Мʼянме на закрытай тэрыторыі пад аховай узброеных асоб», — заявілі ў МЗС.
Амбасадар Беларусі ў Віетнаме Ўладзімер Баравікоў расказаў, што беларуска трапіла на тэрыторыі Мʼянмы ў сытуацыю, якая пагражала яе жыцьцю.
«Комплекс мерапрыемстваў па яе вызваленьні праведзены міністэрствамі замежных і ўнутраных спраў, а таксама абароны Мʼянмы. Пасьпяховае вырашэньне сытуацыі было б немагчымае без актыўных дзеяньняў нашых ганаровых консульстваў у Бангкоку і Янгоне, кансультацый з нашымі казахстанскімі і расейскімі калегамі», — дадаў Баравікоў.
МЗС Беларусі рэкамэндуе беларусам дакладна правяраць прапановы працы за мяжой, спраўджваць іх легальнасьць.