Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі пачаў працаваць адзіны партал сацыяльных паслуг


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паводле задумы, партал павінен палепшыць камунікацыю грамадзян з адпаведнымі службамі.

Адзіны інтэрнэт-партал сацыяльных паслуг 139.бел пачаў працаваць у Беларусі, паведамілі на дзяржаўным тэлеканале ОНТ.

На старонках парталу разьмяшчаецца ўся інфармацыя, зьвязаная з сацыяльнымі паслугамі і зьменамі заканадаўства ў гэтай сфэры.

Цэнтар сацыяльнага абслугоўваньня Менску прымае дзясяткі званкоў на дзень. Самыя папулярныя пытаньні — паслугі сацыяльнага работніка і сацыяльнага таксі, выплаты пэнсій і дапамог.

Таксама працуе адзіная тэлефонная служба па нумары 139. Можна паразмаўляць з апэратарам онлайн праз адмысловае акно на сайце. Створана інтэрактыўная карта для самастойнага пошуку інфармацыі.

Заяўкі па сваіх праблемах і пытаньнях можна пакідаць у любы час.

На працягу вясны партал 139.бел павінен запрацаваць напоўніцу. Распрацоўнікі стварылі і яго мабільную вэрсію.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG