Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне арыштавалі падазраваных, якія ў абыход санкцый пастаўлялі ў Расею элітныя аўтамабілі празь Беларусь


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

З чэрвеня 2022 году тры падазраваныя прадалі ў Расею больш за 400 аўтамабіляў коштам больш за 28 мільёнаў эўра.

Мытня Нямеччыны раскрыла схему паставак люксавых легкавых аўтамабіляў у Расею ў абыход санкцый пад выглядам экспарту іх у Беларусь.

Як паведаміла мытня Нямеччыны, з чэрвеня 2022 году падазраваныя прадалі ў Расею больш за 400 аўтамабіляў коштам больш за 28 мільёнаў эўра.

Больш за 100 супрацоўнікаў Бэрлінска-Брандэнбурскай мытні і паліцыі Бэрліну правялі раніцай 5 сакавіка ператрусы па сямі прыватных і карпаратыўных адрасах у Бэрліне і Брандэнбургу.

Трох падазраваных у кантрабандзе элітных аўтамабіляў арыштавалі. Затрыманым мужчынам 25, 49 і 52 гады. Апроч таго, арыштавалі актывы ў выглядзе нерухомасьці, аўтамабіляў і грошай на суму больш за 1 мільён эўра.

У сакавіку 2022 году Эўразьвяз забараніў продаж прадметаў раскошы ў Расею або для выкарыстаньня ў Расеі. У пераліку забароненай прадукцыі, сярод іншага, аўтамабілі коштам больш за 50 тысяч эўра і запчасткі да іх.

Расьсьледаваньне працягваецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG