У гэты дзень
1917 — загадам цывільнага камэнданта Менску быў створаны гарадзкі аддзел Усерасейскага земскага саюзу па ахове парадку. Афіцыйна лічыцца, што з гэтай даты пачала свой адлік гісторыя беларускай міліцыі. Але на той момант ні беларускай міліцыі, ні беларускай дзяржавы яшчэ не было — Беларуская Народная Рэспубліка зьявілася праз год, Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь — праз два гады. На момант прызначэньня Фрунзэ беларускія землі знаходзіліся ў складзе Расейскай імпэрыі, якая вяла баявыя дзеяньні ў Першай усясьветнай вайне.
1837 — Чыкага, што ў штаце Ілінойс, атрымаў статус гораду.
1956 — у Беластоку пачала выходзіць газэта «Ніва» — тыднёвік беларусаў у Польшчы.
1990 — адбыўся першы тур выбараў у Вярхоўны Савет БССР XII скліканьня.
У гэты дзень нарадзіліся
1634 — Казімер Лышчынскі, філёзаф-матэрыяліст родам з-пад Берасьця, пэдагог і грамадзкі дзеяч, пакараны сьмерцю за атэізм.
1678 — Антоніё Вівальдзі, італьянскі кампазытар.
1927 — Міхал Дубянецкі, кнігавыдавец і перакладчык, адзін з заснавальнікаў «Мартыралёгу Беларусі» і БНФ «Адраджэньне».
1958 — Лявон Баршчэўскі, беларускі філёляг, перакладнік, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце XII скліканьня.
У памяці
1812 — Яўхім Храптовіч, дзяржаўны, гаспадарчы, навуковы і культурны дзеяч ВКЛ, апошні канцлер ВКЛ.
1852 — Мікалай Гогаль, расейскі пісьменьнік украінскага паходжаньня.
1892 — Францішак Вярэнька, беларускі краязнавец і археоляг.
2005 — Карлас Шэрман, беларускі літаратар і праваабаронца.
2011 — Тацяна Зіненка, паэтка.