У Маскве тысячы чалавек прыйшлі на пахаваньне палітвязьня Навальнага, які памёр у турме. ФОТА
Апазыцыйны палітык Аляксей Навальны, паводле афіцыйнай вэрсіі, памёр у калёніі 16 лютага. На яго пахаваньне, якое адбылося 1 сакавіка ў Маскве, прыйшлі тысячы людзей, нягледзячы на вялікую колькасьць сілавікоў па ўсім горадзе.