Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пачалі праверку гатоўнасьці органаў кіраваньня тэрытарыяльнай абароны


Вайсковыя вучэньні ў Беларусі. Ілюстрацыйнае фота
Вайсковыя вучэньні ў Беларусі. Ілюстрацыйнае фота

З пачатку 2023 году ў Беларусі пэрыядычна праводзяць вучэньні тэрытарыяльных войскаў.

У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі аб правядзеньні камісіяй Генэральнага штабу Ўзброеных сіл праверкі органаў кіраваньня тэрытарыяльнай абароны Менску.

«Мэта праверкі — ацаніць узровень падрыхтоўкі тэрытарыяльнай абароны, эфэктыўнасьць працы адказных асобаў адміністрацый і вайсковых камісарыятаў раёнаў у кіраўніцтве яе падрыхтоўкай, а таксама працы ў пытаньнях арганізацыі народнага апалчэньня сталіцы», — адзначаецца ў паведамленьні Міністэрства абароны Беларусі.

З пачатку 2023 году ў Беларусі пэрыядычна праводзяць вучэньні тэрытарыяльных войскаў. Ад пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну, якое падтрымала кіраўніцтва Беларусі, колькасьць вайсковых вучэньняў на беларускай тэрыторыі значна павялічылася.

Кіраўніцтва Беларусі падтрымала агрэсію Расеі супраць Украіны і дало вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору для ўварваньня расейскай арміі і абстрэлаў мірных гарадоў Украіны, ахвярамі якіх сталі дзясяткі тысяч цывільных украінцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG