Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макс Корж выпусьціў антываенную песьню «Холодное утро»


Канцэрт Макса Каржа ў Кіеве. 23 сьнежня 2017 году.
Канцэрт Макса Каржа ў Кіеве. 23 сьнежня 2017 году.

«Памяці тых, каго забрала вайна». Так беларускі сьпявак апісаў песьню, якая выйшла 24 лютага ў другую гадавіну поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны.

У чэрвені 2022 году ў Каржа выйшла песьня беларускага выканаўцы Макса Каржа «Свой дом», прысьвечаная вайне ва Ўкраіне.

Макс Корж — 35-гадовы сьпявак з Лунінца. Яшчэ ў 17-гадовым узросьце разам зь сябрамі стварыў беларускамоўны праект Lunclan. У інтэрнэце засталося некалькі трэкаў з тае пары — «Краіна мараў» і «Тата-Лунінец». Цікава, што другі кліп запісваўся на лецішчы праваабаронцы Алеся Бяляцкага ў Ракаве, а рэжысэрам выступіў сын Алеся Адам.

Сонца ўзыдзе і над нашай краінай.
Беларусы зразумеюць, што так жыць немагчыма.
Яны скінуць зь плеч каменьне чужое
Што так доўга насілі пад высокай гарою.

Так на фоне бел-чырвона-белага сьцяга і кадраў з пратэстаў сьпяваў малады Корж. Праўда, гэты пэрыяд творчасьці быў зусім ня доўгім. Пасьля гэтага ў Каржа было яшчэ некалькі музычных праектаў, якія не прыносілі вялікага посьпеху.

Прарыўным для музыкі стаў 2012 год, калі зьявілася кампазыцыя «Небо поможет нам», яна адразу выйшла на першыя пазыцыі ў музычных чартах Расеі. Гэта быў першы вялікі посьпех Каржа, яго намінавалі на прэстыжную расейскую прэмію «МузТВ».

«Я рассылаў свае запісы гуказапісвальным кампаніям. У асноўным ва Ўкраіну, бо ў Маскву нават сунуцца баяўся! І тут нечакана прыйшло запрашэньне аб супрацоўніцтве ад вядомага гіп-гоп-лэйбла. Я доўга думаў і згадзіўся», — так Корж апісваў свой посьпех у Расеі.

Найбольш знакавай песьняй беларуса таго пэрыяду стала «Жить в кайф», якая і па сёньня застаецца адным з найбольш пасьпяховым трэкаў Каржа. Яе сэнс зводзіцца да таго, што шмат ня трэба, каб быць шчасьлівым.

Ведь все, что я хотел — это видеть свет
И, как посчитал бы нужным, жить мечтал.
И вот однажды, как обычно, я летал во сне,
И вдруг, услышав музыку, я сам себе сказал:
Я выбираю жить в кайф!

У кліпе на песьню нічога не выдае, што гэта беларускі музыка. Корж разам зь сябрамі любуюцца відамі Масквы, езьдзяць на аўтамабілі з расейскімі нумарамі, закупляюцца ў расейскім супэрмаркеце. Але з часам Корж ледзьве не ў кожным новым кліпе пачаў пакідаць нешта беларускае.

У «Матыльку» Корж іграе на піяніна «Беларусь», у «Кантрольным» зьяўляецца бел-чырвона-белы сьцяг, у «Слове пацана» сьпявак зь сябрамі ўвогуле размаўляюць між сабой па-беларуску, у «Малый повзрослел» нібыта выпадкова ў кадар трапляе падручнік беларускай мовы, у «Шантажы» зьяўляецца чалавек у байцы «Край дужых», у «Аптымісьце» зафіксаванае менскае начное жыцьцё на Зыбіцкай і Кастрычніцкай. Усё гэта падобна на сьвядома расстаўленыя знакі.

У жніўні 2019 году Корж зьбірае поўны стадыён «Дынама» ў Менску. На канцэрт прыехалі з Украіны, Расеі, Эстоніі, Латвіі, Казахстану, Узбэкістану, Ізраілю. Людзі гадзінамі стаялі ў чарзе, каб трапіць на лепшыя месцы на танцпляцы. Сам Корж выйшаў на той канцэрт у майцы футбольнага клюбу «Лунінец», які даўно не існуе. На тым выступе ён сказаў, што працягвае жыць у менскай Грушаўцы.

«На Захадзе няма душы, на Ўсходзе няма парадку», — так ён тлумачыў свой выбар.

На канцэрце Макса Каржа ў Менску
На канцэрце Макса Каржа ў Менску

15 жніўня 2020 году Макса Каржа бачылі ля Акрэсьціна. Потым ён прыехаў на Пушкінскую, дзе адбывалася разьвітаньне з загінулым падчас пратэстаў Аляксандрам Тарайкоўскім.

У кліпе «Яе віной», які выйшаў у лістападзе 2020 году, Корж адлюстраваў тагачасны Менск з спэцтэхнікай, АМАПам, мноствам бел-чырвона-белых сьцягоў, якія людзі вывешвалі з бальконаў сваіх кватэр.

Ужо 24 лютага 2022 году Корж выказаў сваё стаўленьне да вайны:

«Асуджаю ўварваньне і бамбаваньне сувэрэннай дзяржавы. Гэта вайна, якая зьменіць жыцьцё кожнага назаўсёды, няважна, дзе ты жывеш. Усё тое звыклае, што мы ўжо перасталі цаніць, стане для нас толькі ўспамінам. Таму ніколі ня позна, калі мільёны ня хочуць вайны. Мір Украіне», — напісаў сьпявак у сацыяльных сетках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG