Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскія дыпляматы прыйшлі пад суд падтрымаць палітзьняволенага тэоляга


Эўрапейскія дыпляматы перад будынкам Менскага гарадзкога суду, 21 лютага 2024
Эўрапейскія дыпляматы перад будынкам Менскага гарадзкога суду, 21 лютага 2024

Суд над Уладзіславам Беладзедам пачаўся ў Менску.

21 лютага пачаўся закрыты судовы працэс над палітвязьнем, выпускніком Інстытуту тэалёгіі БДУ Ўладзіславам Беладзедам. Яго затрымалі 31 траўня 2023 году.

Эўрапейскія дыпляматы прыйшлі да будынку суду, дзе разглядаецца справа сэмінарыста Ўладзіслава Беладзеда. Пра гэта паведаміла Амбасада Нямеччыны ў Беларусі.

«Сёньня ў Менску адбудзецца судовае паседжаньне ў дачыненьні несправядліва зьняволенага Ўладзіслава Беладзеда. Абвінавачаньні, выстаўленыя супраць яго, несправядлівыя. Яны матываваныя палітычна. Прадстаўнік пасольства Нямеччыны ў Менску, а таксама прадстаўнікі іншых дыпляматычных місій сёньня адправіліся да будынку суду, каб праявіць салідарнасьць з Уладзіславам. Фэдэральны ўрад патрабуе вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных у Беларусі».

Уладзіслава Беладзеда абвінавачваюць паводле чатырох артыкулах КК:

  • ч. 1 арт. 130 («Распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці або звады»);
  • ч. 1 арт. 343 («Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару»);
  • ч. 1 арт. 368 («Абраза прэзыдэнта»);
  • арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»).

Паседжаньне адбываецца ў Менскім гарадзкім судзе (вул. Дунін-Марцінкевіча, 1), судзьдзя Я.Ананіч.

Уладзіслаў Беладзед — выпускнік Інстытуту тэалёгіі БДУ, пасьля заканчэньня якога паступіў у рыма-каталіцкую сэмінарыю і праходзіў практыку ў менскім Архікатэдральным саборы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG