Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура: летась беларускія суды разгледзелі больш за 1300 «экстрэмісцкіх» крымінальных спраў


Беларускі пракурор. Архіўнае ілюстрацыйнае фота
Беларускі пракурор. Архіўнае ілюстрацыйнае фота

У Генпракуратуры агучылі зьвесткі па «экстрэмісцкіх» крымінальных справах, якія разглядалі летась у судах Беларусі.

Пракуроры падтрымалі дзяржаўнае абвінавачваньне па 1364 крымінальных справах «аб злачынствах экстрэмісцкай накіраванасьці», гаворыцца ў прэс-рэлізе Генпракуратуры.

Зь іх 59 судоў па «экстрэмісцкіх» крымінальных справах прайшлі ў выязным парадку.

Адзначаецца, што летась значна вырасла колькасьць пададзеных у суды заяваў аб прызнаньні рэсурсаў «экстрэмісцкімі» матэрыяламі. У 2022 годзе нібыта падалі такіх заяваў 509, у 2023 годзе — 906.

  • На сярэдзіну лютага ў Беларусі асобамі, «датычнымі да экстрэмісцкай дзейнасьці», згодна са сьпісам МУС, прызналі 3765 чалавек. У пераліку «экстрэмісцкіх фармаваньняў» на канец 2023 году было 169 суб’ектаў.
  • Асобна ў Беларусі існуе сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», за распаўсюд і захоўваньне якіх пагражае адміністрацыйная адказнасьць. Гэта сьпіс на 840 старонак. Толькі за апошні год пад адміністрацыйны перасьлед за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» трапіў 1391 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG