У Гомельскім абласным судзе пачнецца працэс над Натальляй Захаранкай, абвінавачанай у «шпіянажы», верагодна, на карысьць Украіны. Ёй пагражае да 15 гадоў турмы. За «неданясеньне» судзяць Ларысу Крупу, знаёмую Натальлі.
Справу прызначылі разглядаць судзьдзю Анатоля Сотнікава.
У ліпені мінулага году жыхарка Чарнігава Натальля Захаранка прапала па дарозе ў беларускі Мазыр, дзе жыве яе сястра. Да пачатку расейскай агрэсіі прадпрымальніца часта езьдзіла ў Гомель гандляваць на мясцовым рынку.
Хутчэй за ўсё, Натальлю ўтрымліваюць у гомельскім СІЗА № 3 — іншых ізалятараў у Гомлі няма. Ёй пагражае да 15 гадоў турмы. Ларысе Крупе — да 2 гадоў.