Ён для тых, хто стаміўся ад навінаў, але хоча разумець сутнасьць працэсаў у сьвеце і тое, як яны ўплываюць на жыцьцё кожнага з нас.
Мы ня будзем закранаць выключна беларускіх тэмаў. Мы глядзім на сьвет праз прызму беларусаў. Нашыя госьці — беларусы з усяго сьвету, прызнананыя экспэрты ў сваіх галінах — аналізуюць глябальныя працэсы, якія вызначаюць нашую будучыню.
Мы размаўляем зь імі пра апошнія дасягненьні ў мэдыцыне, мірныя рэвалюцыі і вайсковыя перавароты, новыя тэхналёгіі, навуковыя адкрыцьці і культурныя фэномэны, якія мяняюць карціну сьвету.
Пачынаем! Бадэн ці Трамп: чаго чакаць ад выбараў у ЗША?
Першы выпуск падкасту «Куды коціцца сьвет» прысьвечаны прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў ЗША — ці не галоўнай падзеі году ў сьвеце. Палітыка ЗША, самай магутнай краіны сьвету, бяз патасу, уплывае на ўсю плянэту.
Што чакаць ад канкурэнцыі паміж Байдэнам і Трампам? Што зьменіць Трамп, калі вернецца ў Белы дом? Чаму дэмакраты ня могуць вылучыць больш маладога кандыдата? Ці пагражае ЗША грамадзянская вайна? Пра гэта ды іншае журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч размаўляе з Алесяй Сёмухай-Грынбэрг, беларускай у ЗША, якая працуе спэцыялісткай камунікацыі і маркетынгу ў фінансавай сфэры.
Як глядзець і слухаць
Новыя выпускі падкасту выходзяць двойчы на месяц на YouTube-канале Свабода Premium і асноўных падкаст-плятформах.
YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.