Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Францішкі Ўршулі Радзівіл


Партрэт Уршулі Радзівіл на выставе «Славутыя асобы Беларусі». Аўтары Лілея і Валянцін Варэцы
Партрэт Уршулі Радзівіл на выставе «Славутыя асобы Беларусі». Аўтары Лілея і Валянцін Варэцы

Падзеі 13 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

13 лютага 1705 году нарадзілася Францішка Ўршуля Радзівіл, пісьменьніца і драматург з роду Вішнявецкіх. У 1725 годзе Францішка Ўршуля выйшла замуж за Міхала Казіміра Радзівіла (Рыбаньку) і пераехала ў Нясьвіж. Там яна спрычынілася да пашырэньня асьветы, значна папоўніла замкавую бібліятэку, а таксама спрыяла аднаўленьню дзейнасьці Нясьвіскай друкарні.

Таксама ў гэты дзень

1824 — у Маскве выйшаў з друку «Беларускі архіў старажытных грамат».

1863 — паўстанцы Каліноўскага вызвалілі Пружаны.

1988 — у Стэпанакерце прайшоў першы мітынг, на якім абвясьцілі патрабаваньне аб далучэньні Нагорнага Карабаху да Армэніі.

1990 — падпісалі пагадненьне пра аб’яднаньне дзьвюх частак Нямеччыны — заходняй і ўсходняй.

У гэты дзень нарадзіліся

1806 Юльян Корсак, беларускі паэт і перакладчык.

1902Сымон Хурсік, беларускі пісьменьнік.

У памяці

1795Георгі Каніскі, рэлігійны дзяяч і пісьменьнік. Япіскап магілёўскі (беларускі). Адкрыў у Магілёве духоўную сэмінарыю і друкарню.

Георгі Каніскі
Георгі Каніскі

1829 Якуб Ігнацы Дадэрка, каталіцкі дзяяч, менскі біскуп (1798–1816).

1919Аляксандар Грыкоўскі, грамадзкі дзяяч, пэдагог у Горадні.

1974Паўліна Мядзёлка, беларуская акторка, дзяячка культуры.

Паўліна Мядзёлка, Ларыса і Янка Геніюшы, Ніна Лойка. Зэльва, 1968
Паўліна Мядзёлка, Ларыса і Янка Геніюшы, Ніна Лойка. Зэльва, 1968

1984 Язэп Найдзюк, дзяяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, выдавец, гісторык.

2009Валянцін Тарас, беларускі паэт, крытык і перакладчык.

Валянцін Тарас
Валянцін Тарас

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG