Сяргея Гардзіевіча затрымалі 24 студзеня, а пазьней асудзілі за рэпост артыкулу выданьня «Ганцавіцкі час» на 15 дзён арышту.
Па зьвестках БАЖ, усе 15 дзён Гардзіевіч правёў у камэры-адзіночцы. За гэты час яму двойчы выклікалі хуткую дапамогу.
8 лютага былы журналіст выйшаў на волю.
- Да 2020 году Сяргей Гардзіевіч працаваў журналістам у Драгічыне.
- Яго затрымалі ў канцы 2020 году і ў 2021 годзе асудзілі за «абразу» Лукашэнкі, «паклёп», «абразу прадстаўніка ўлады» на 1 год 6 месяцаў калёніі. Праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем.
- Увосень 2022 году Сяргей Гардзіевіч выйшаў на волю.
- У верасьні 2023-га Гардзіевіча зноў затрымалі ў пункце пропуску «Брэст», калі ён вяртаўся з Польшчы. Тады яго асудзілі на 15 дзён адміністрацыйнага арышту паводле арт. 19.11 КаАП. У кастрычніку Сяргей Гардзіевіч выйшаў на волю.
- З 2022 году Сяргей Гардзіевіч знаходзіцца ў так званым сьпісе «экстрэмістаў».