Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога палітвязьня і журналіста Сяргея Гардзіевіча арыштавалі на 15 дзён


Сяргей Гардзіевіч. Архіўнае фота
Сяргей Гардзіевіч. Архіўнае фота

Журналіста Сяргея Гардзіевіча з Драгічына затрымалі 24 студзеня, паведаміла БАЖ.

Справу журналіста з Драгічына Сяргея Гардзіевіча разглядала ў судзе Драгічынскага раёну 26 студзеня судзьдзя Юлія Кукса.

У выніку Гардзіевіча арыштавалі на 15 дзён, паведамляе БАЖ.

24 студзеня стала вядома пра чарговае затрыманьне журналіста Сяргея Гардзіевіча з Драгічына.

Паводле інфармацыі БАЖ, былога карэспандэнта «Першага рэгіёну» абвінавачваюць у распаўсюджваньні «экстрэмісцкіх» матэрыялаў паводле арт. 19.11 КаАП.

Іншыя падрабязнасьці затрыманьня пакуль не вядомыя.

Да 2020 году Сяргей Гардзіевіч працаваў журналістам у Драгічыне.

Яго затрымалі ў канцы 2020 году і ў 2021 годзе асудзілі за «абразу» Лукашэнкі, «паклёп», «абразу прадстаўніка ўлады» на 1 год 6 месяцаў калёніі. Праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем.

Увосень 2022 году Сяргей Гардзіевіч выйшаў на волю.

У верасьні 2023-га Гардзіевіча зноў затрымалі ў пункце пропуску «Брэст», калі ён вяртаўся з Польшчы. Тады яго асудзілі на 15 дзён адміністрацыйнага арышту паводле арт. 19.11 КаАП. У кастрычніку Сяргей Гардзіевіч выйшаў на волю.

З 2022 году Сяргей Гардзіевіч знаходзіцца ў так званым сьпісе «экстрэмістаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG