Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд ва Ўкраіне дазволіў затрымаць ураджэнку Беларусі, якая працавала ў СБУ і падтрымала анэксію Расеяй Крыму


UKRAINE – During the SBU searches in the buildings of the UOC (MP) as part of counterintelligence activities in one of the regions of Ukraine. December 2022
UKRAINE – During the SBU searches in the buildings of the UOC (MP) as part of counterintelligence activities in one of the regions of Ukraine. December 2022

Ураджэнка Беларусі ў вышуку з 2015 году.

Суд ва Ўкраіне дазволіў затрымаць ураджэнку Беларусі, якая служыла ва ўпраўленьні Службы бясьпекі Ўкраіны ў Крыме і дэзэртыравала пасьля анэксіі паўвострава Расеяй.

Пасьля затрыманьня яе даставяць у суд, каб разгледзець пытаньне аб арышце. Ураджэнку Беларусі абвінавачваюць у злачынстве паводле ч. 1 артыкулу 408 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны. За дэзэртырства і самавольнае пакіданьне вайсковай часткі і месца службы ёй пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў.

Вядома, што абвінавачаная нарадзілася ў паселішчы Мацкі Астравецкага раёну Горадзенскай вобласьці. Пасьля анэксіі Расеяй Крыму ў 2014 годзе яна не зьявілася ў цэнтральнае ўпраўленьне Службы бясьпекі Ўкраіны ў Кіеве і незаконна ўхілілася ад далейшай службы.

У пачатку лютага стала вядома, што ўраджэнку Берасьцейскай вобласьці, якая працавала ў крымскім судзе, ва Ўкраіне асудзілі на 13 гадоў зьняволеньня.

Летась 21 сьнежня стала вядома, што Служба бясьпекі Ўкраіны абвясьціла ў вышук этнічную беларуску, грамадзянку Ўкраіны Галіну Кацюшчанку, якая ачоліла створаную расейскай акупацыйнай уладай так званую «Цэнтральную выбарчую камісію» Запароскай вобласьці і правяла незаконны рэфэрэндум аб далучэньні да Расеі захопленых расейскай арміяй украінскіх тэрыторый рэгіёну.

Раней ва Ўкраіне завялі яшчэ некалькі крымінальных спраў на этнічных беларусаў або ўраджэнцаў Беларусі па фактах дзяржаўнай здрады або падтрыманьня і дапамогі краіне-агрэсарцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG